Вольга Аляксандраўна Кавалькова
Вольга Аляксандраўна Кавалькова | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1984 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, юрыст, бухгалтарка, палітолаг |
Узнагароды | |
![]() |
Вольга Аляксандраўна Кавалькова (нар. 26 студзеня 1984, Мінск) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Акадэмію МУС Беларусі ў 2006 годзе па спецыяльнасці «юрыст». Атрымала спецыяльнасць «бухгалтар» у Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (2005 год) і спецыяльнасць «палітолаг» ва Усходнееўрапейскай школе палітычных даследаванняў.
Працавала з 2004 па 2008 год у раённых адміністрацыях Мінска, пасля юрыстам, старшынёй і галоўным бугалтарам у жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператывах, у 2011—2014 гадах — лектарам у Інстытуце павышэння кваліфікацыі.
З 2011 года член партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Сустаршыня БХД.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года — давераная асоба Святланы Ціханоўскай. 18 жніўня У складзе Каардынацыйнай рады. 19 жніўня абрана ў Прэзідыум Рады.
24 жніўня ля прахадной МТЗ затрымалі сябраў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна[1].
З’ехала з Беларусі. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Вользе Кавальковай 12 гадоў пазбаўлення волі[2].
Зноскі
- ↑ Кавалькову перавялі ў ізалятар на Акрэсціна, Наша Ніва, 24-08-2020
- ↑ tass.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Члены Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
- Члены Каардынацыйнай рады
- Лаўрэаты прэміі імя Сахарава
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Жанчыны-палітыкі Беларусі
- Юрысты Беларусі
- Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі