Сяргей Дылеўскі
Сяргей Дылеўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1989 (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Род дзейнасці | рабочы, палітычны актывіст, manual worker, дысідэнт |
Месца працы | |
Узнагароды | |
![]() |
Сярге́й Дыле́ўскі (1 верасня 1989, Мінск) — лідар стачкама Мінскага трактарнага завода, член прэзідыума Каардынацыйнай рады ў час акцый пратэсту ў 2020 годзе і прэзідэнцкіх выбараў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочых. Скончыў Трэці машынабудаўнічы ліцэй у Мінску, хацеў вучыцца на аўтамеханіка, але па стане здароўя прыйшлося паступіць на іншую спецыяльнасць — тэхналогія машынабудавання. На Мінскім трактарным заводзе Дылеўскі працуе тэрмістам[2].
Ён заўсёды хацеў працаваць з аўтамабілямі, матацыкламі, будаваў свае ўласныя праекты ў асабістым гаражы[2]. У 2015 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дрыфтынгу[3].
Пратэсты 2020 года[правіць | правіць зыходнік]
Пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і пачатку акцый пратэсту Дылеўскі абурыўся дзеяннямі міліцыі. Ён завёз некалькі пратэстоўцаў у бальніцы і заклікаў да страйку на МТЗ. Да страйку далучыліся рабочыя, якія запатрабавалі вызваліць усіх палітычных зняволеных і правесці новыя выбары. Дылеўскі ўзначаліў калону з 1000 рабочых, што прайшла маршам па цэнтры Мінска. 17 жніўня ён правёў калону ў 5000 страйкуючых супрацоўнікаў МТЗ. 18 жніўня Дылеўскі заявіў, што 50 чалавек, якія выйшлі на мітынг каля МТЗ, былі ненадоўга затрыманыя[4].
Быў абраны ў прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай для каардынацыі перадачы ўлады. 21 жніўня прызнаны «палітычнай зоркай» паводле версіі New York Times[5].
Ціск улады[правіць | правіць зыходнік]
21 жніўня 2020 года Дылеўскага выклікалі на допыт у Следчы камітэт.
24 жніўня 2020 года быў затрыманы спецслужбамі разам з Вольгай Кавальковай ля прахадной МТЗ пры спробе падтрымаць страйкоўцаў[6][7][8][9]. 21 верасня 2020 года ён быў вызвалены з турмы.[10]
Палітычная пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2020 года Дылеўскі заявіў, што лічыць беларускую прамысловую сістэму неэфектыўнай, і што адсутнасць алігархаў у Беларусі «далёка не дасягненне», паколькі гэта азначае, што «здаровыя» бізнесмены не хочуць інвеставаць у Беларусь. Дылеўскі заявіў, што палітыка будзе «апошняй, што [ён] хацеў бы рабіць»[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 https://archive.today/REvV6
- ↑ 2,0 2,1 «Я не вождь, а простое лицо, которое нравится людям». Интервью лидера стачкома Минского тракторного завода Сергея Дылевского. Он стал главной фигурой рабочего движения Беларуси
- ↑ «Я буду бить даже боком!» Сергей Дылевский, ГАЗ 2410 «Степаныч»
- ↑ Belarus' Leader Warns of Tough New Steps Against Protesters (19 жніўня 2020). Праверана 21 жніўня 2020. Архівавана 21 жніўня 2020.
- ↑ 5,0 5,1 Laying Down His Tools, Belarus Worker Takes Up Mantle of Protest Leader (21 жніўня 2020). Праверана 21 жніўня 2020.
- ↑ https://twitter.com/rolandnil/status/1297817358522818560
- ↑ Belarus holds opposition figures after mass rally(англ.) , BBC News (24 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ hermesauto. Belarus detains two members of opposition council(англ.) . The Straits Times (24 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ Reuters. Belarus Detains Two Members of Opposition Council(англ.) , The New York Times (24 жніўня 2020). Праверана 24 жніўня 2020.
- ↑ Глава стачкома МТЗ Сергей Дылевский вышел на свободу после 25 суток ареста: Что он рассказал