Вольга Васілеўна Патапава
Выгляд
| Вольга Васілеўна Патапава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 24 красавіка 1975 (51 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мовазнаўца, багеміст, славакіст |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
Вольга Васілеўна Патапава (нар. 24 красавіка 1975, г. Ульянаўск, Расія) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне тэарэтычнага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (2006)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 24 красавіка 1975 года ва Ульянаўску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; у 2005 годзе аспірантуру[1].
Працуе на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, дацэнт[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: кагнітыўная лінгвістыка; этналінгвістыка; лексікаграфія; супастаўляльныя даследаванні славянскіх моў; беларусістыка; багемістыка; славакістыка[1].