Мінскі паўмарафон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мінскі паўмарафон — штогадовы паўмарафонскі забег, які праходзіць па вуліцах Мінска. Паўмарафон прымеркаваны да дня горада Мінска, які штогод адзначаецца ў другія выходныя верасня[1].

Праграма паўмарафона ўключае ў сябе тры дыстанцыі: 5 кіламетраў, 10,5 кіламетраў і 21,1 кіламетры.

У 2015 годзе тытульным спонсарам паўмарафона было прадстаўніцтва кампаніі Фольксваген, адсюль і назва Мінскі Polo марафон (ад назвы адпаведнай маркі аўтамабілей гэтага канцэрна). У спаборніцтвах 2015 года прынялі ўдзел больш за 16 тысяч бегуноў з 36 краін[2].

З 2016 года Мінскі паўмарафон уваходзіць у Асацыяцыю міжнародных марафонаў і прабегаў (AIMS)[3].

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

  Рэкорд трасы

Год Пераможца у мужчын Час (г:хв:с) Пераможца у жанчын Час (г:хв:с)
2015 Украіна Віталь Шафар (UKR) 1:04:38 Беларусь Вольга Мазуронак (BLR) 1:12:02
2016 Кенія Хілары Кімаё (KEN) 1:03:00 Беларусь Вольга Мазуронак (BLR) 1:11:44
2017 Кенія Хілары Кімаё (KEN) 1:03:19 Беларусь Людміла Ляховіч (BLR) 1:13:53
2018 Эфіопія Абебэ Дэгефа (ETH) 1:02:37 Кенія Шэйла Яроціч (KEN) 1:12:02

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]