Вольга Нарушэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вольга Воўк-Левановіч)
Вольга Нарушэвіч
Дата нараджэння 1924
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
Жонка Станіслаў Нарушэвіч
Альма-матар
Член у

Вольга Нарушэвіч (дзявочае Воўк-Левановіч; нарадзілася ў 1924, м. Мядзведзічы, цяпер Ляхавіцкі раён — ?, Сідней, Аўстралія) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Воўк-Левановічаў, сястра Аўгінні Каранеўскай.

Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Баранавіцкай медыцынскай школе, на эміграцыі вывучала фармацэўтыку ў Лювенскім універсітэце (Бельгія). У 1952 годзе следам за бацькамі пераехала ў Аўстралію. У Сіднеі пабралася шлюбам з інжынерам Станіславам Нарушэвічам. Нарадзіла сына. Разам з мужам далучылася да беларускай грамады Сіднея. Сяброўка Беларускага культурна-грамадскага клуба. Дапамагала ў падрыхтоўцы нацыянальных выставак. Доўгачасовы ахвярадаўца на беларускія эміграцыйныя выданні і розныя грамадскія ініцыятывы.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]