Перайсці да зместу

Мядзведзічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мядзведзічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 91 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1633
Паштовы індэкс
225394
Аўтамабільны код
1
СААТА
1250807041
Мядзведзічы на карце Беларусі ±
Мядзведзічы (Беларусь)
Мядзведзічы
Мядзведзічы (Брэсцкая вобласць)
Мядзведзічы

Мядзве́дзічы[1] (трансліт.: Miadzviedzičy, руск.: Медведичи) — вёска ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Бродніца. Уваходзіць у склад Ганчароўскага сельсавета. Насельніцтва 254 чал. (1998). Знаходзяцца за 18 км на поўдзень ад Ляхавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Рэйтанаў; на аўтамабільнай дарозе Ляхавічы — Ганцавічы.

Стары касцёл

Упершыню Нядзведзічы[2] згадваюцца ў XV ст. Пад 1483 яны значацца як сяло ва ўладанні віленскага біскупа. У XVI ст. Нядзведзічы атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета. У гэты час тут быў 31 дом.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Нядзведзічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце. Імператар Павел I канфіскаваў мястэчка ў Віленскага біскупства і падараваў яго разам з маёнткам Савейкі генералу Л. Бенігсену. Станам на 1886 тут было 29 двароў, дзейнічалі касцёл, капліца і яўрэйскі малітоўны дом, працавалі школа, вадзяны млын і крама. У 1918 у тутэйшым касцёле прамаўляў казанні па-беларуску субдыякан Пётр Татарыновіч. Як згадваў кс. Адам Станкевіч, парафіяне з вялікім зацікаўленнем слухалі казанні, плакалі і цешыліся. Толькі адзін з парафіян, на Новы Год, у часе казання, азваўся: «па якому гэта да нас гаворыш…» Людзі з выразным незадавальненнем утаропіліся на яго, дык на гэтым і скончылася «апазіцыя». Казанні па-беларускі працягваліся.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Нядзведзічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета. У 1936 у мястэчку Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры (БІГіК) збудаваў першы і адзіны Беларускі Дом. Спачатку на яго будаўніцтва ахвяраўваў 100 долараў адзін жыхар гміны, пазней грошы збіралі сябры БІГіК прыкладна па 100 злотых. Афіцыйным інвестарам гэтай будовы лічыўся кс. Пётр Татарыновіч, які інфармаваў польскія ўлады, што ўзводзіць дом на ўласныя сродкі і патрэбы. Пасля сканчэння будаўніцтва П. Татарыновіч падараваў дом БІГіК.

У 1939 Нядзведзічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Ляхавіцкага раёна (з 16 ліпеня 1954 у Мініцкім сельсавеце, які ў 1979 годзе перайменаваны ў Ганчароўскі сельсавет). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 130 двароў.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуе бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Будынак школы

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1645)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Мядзведзічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 245.