Аўгіння Каранеўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўгіння Каранеўская
Дата нараджэння 6 студзеня 1919(1919-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1983(1983-03-30) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання

Аўгі́ння Каране́ўская (дзявочае Воўк-Левановіч; 6 студзеня 1919, Ясны Лес, Бабруйскі павет, цяпер Бабруйскі раён — 30 сакавіка 1983) — актыўная дзеячка беларускага руху ў Аўстраліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Воўк-Левановічаў, сястра Вольгі Нарушэвічыхі.

У 1920 годзе разам з бацькамі пераехала ў м. Мядзведзічы (сёння Ляхавіцкі раён). У 1937 годзе скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла на хімічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1939 годзе вярнулася ў Мядзведзічы, дзе працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе. У час нямецкай акупацыі настаўнічала ў Баранавічах. Дэлегатка ад Баранавіцкай акругі на Другі Усебеларускі кангрэс. З лета 1944 года ў эміграцыі ў Германіі. У 1946 годзе пабралася шлюбам з інжынерам Міколам Каранеўскім. З 1949 года ў Аўстраліі. Нарадзіла сына і дачку, якім далі вышэйшую адукацыю. У 1973 годзе страціла мужа.

Ад самага прыезду ў Сідней далучылася да беларускай грамады. Доўгі час старшыня Сектара Рады БНР у Аўстраліі, распаўсюдніца беларускай прэсы, сталая аўтар газеты «Беларус». Сяброўка Беларускага культурна-грамадскага клуба. Спрабавала стварыць асобную беларускую жаночую арганізацыю ў Сіднеі, але няўдала. Актыўна дапамагала ў арганізацыі нацыянальных мерапрыемстваў, выставак. Чытала лекцыі для сябровак Аўстралійскай Вышывальнай Гільдыі па беларускіх вышыванках. Ад 1976 года супрацоўніца Беларускага радыёвага камітэта ў Сіднеі. Пахаваная на беларуска-ўкраінскай секцыі могілак Роквуд у Сіднеі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]