Вольга Мікалаеўна Жук
| Вольга Мікалаеўна Жук | |
|---|---|
| Нараджэнне |
18 кастрычніка 1978 (47 гадоў) |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Узнагароды | |
Вольга Мікалаеўна Жук (нар. 18 кастрычніка 1978, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 кастрычніка 1978 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[1].
Працавала эканамістам Беларускага шыннага камбіната «Белшына»; галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, начальнікам упраўлення эканомікі, намеснікам старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бабруйскай-Ленінскай акругі № 78. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, юбілейным медалём «100 год беларускім эканамічным органам»[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання