Вольга Сяргееўна Малянкова-Куляшова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Сяргееўна Малянкова-Куляшова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лютага 1989(1989-02-22) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Вольга Сяргееўна Малянкова-Куляшова (22 лютага 1989, г. Магілёў) — беларуская паэтка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 22 лютага 1989 года ў г. Магілёве. Вершы пачала пісаць у 14 гадоў. Скончыла ў 2009[1] годзе Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна, у 2013 годзе — Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «дакументазнаўства інфармацыйнае забеспячэнне кіравання»[2].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша на рускай мове. Першыя яе вершы былі надрукаваныя ў газеце «Зямля і людзі», наступныя — у газетах «Прыдняпроўская Ніва» і «Веснік Магілёва»[2].

У 2011 годзе выйшла першая кніга вершаў «Пяро і порах». У гэтым жа годзе заняла 1-е месца ў Магілёўскім абласным літаратурным конкурсе «Першы ў космасе» ў намінацыі «Паэзія». У 2014 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі «Утро нового дня»[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Перо и порох» (Могилев, 2011)
  • «Утро нового дня» (Минск, 2013)

Зноскі

  1. Ольга Маленкова-Кулешова: «Очень здорово быть одной командой на творческом пути» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 6 студзеня 2024.
  2. а б в Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
  3. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.