Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
| Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) | |
|---|---|
| Ранейшыя назвы | Акадэмія парламентарызму і прадпрымальніцтва, Недзяржаўны інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва |
| Заснаваны | 1993 |
| Год закрыцця | 2026 |
| Рэктар | Аляксандр Віктаравіч Гарэлік |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | Мінск, вул. Ціміразева, 65А |
| Сайт | ipp.by |
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам[2] як Акадэмія парламентарызму і прадпрымальніцтва. У 1994/95 навучальным годзе існавалі факультэты: сацыяльна-эканамічны і перападрыхтоўкі кадраў.
Рыхтаваў студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджараў-эканамістаў, палітолагаў-менеджараў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017, згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў[3]. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў[4]. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена[5].
Выпускаў навуковы часопіс «Иппокрена».[6]
У 2024 годзе Міністэрства адукацыі не ўзгадніла план прыёму ў інстытут, што фактычна азначае забарону на набор новых студэнтаў[7].
У 2026 аб’явіў аб спыненні адукацыйнай дзейнасці[8].
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Канстанцінавіч Анішчанка (нар. 1955) — беларускі гісторык.
- Віктар Сцяфанавіч Цітоў (1938—2020) — беларускі этнограф, гісторык, педагог.
- Наталля Сяргееўна Гардзіенка (нар. 1977) — беларускі гісторык.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Осіпаў А.І. Акадэмія парламентарызму і прадпрымальніцтва / А.І. Осіпаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 182. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП Архівавана 29 кастрычніка 2020.//017.by
- ↑ ІПП(недаступная спасылка)
- ↑ Аб гэтым сведчыла спасылка на адну са старонак афіцыйнага сайта вну: http://ipp.by/ipp-segodnia.html Архівавана 18 жніўня 2016.. Цяпер старонка не дзейнічае.
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства//Белта
- ↑ Научный журнал «Иппокрена»
- ↑ Институт парламентаризма и предпринимательства не будет набирать первокурсников в этом году (руск.). Reform.news.
- ↑ Частное учреждение образования «Институт парламентаризма и предпринимательства» завершает образовательную деятельность
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт ІПП Архівавана 3 студзеня 2017.
- ІПП на map.by Архівавана 21 сакавіка 2015.
- ІПП на abiturient.by
- Водгукі студэнтаў Архівавана 29 кастрычніка 2020. (у каментарыях)