Перайсці да зместу

Вольга (княгіня кіеўская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга
стар.-сканд.: Helga[1][2][…]
Вольга (у цэнтры ў чырвоным адзенні) ў Царградзе. Мініяцюра з «Гісторыі візантыйскіх імператараў» Іаана Скіліцы, XII-XIII ст.
Вольга (у цэнтры ў чырвоным адзенні) ў Царградзе. Мініяцюра з «Гісторыі візантыйскіх імператараў» Іаана Скіліцы, XII-XIII ст.
Княгіня кіеўская
945 — 960
Папярэднік Ігар Рурыкавіч
Пераемнік Святаслаў Ігаравіч

Нараджэнне каля 890[3]
Смерць 11 ліпеня 969[4][5][…]
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Муж Ігар Рурыкавіч
Дзеці Святаслаў Ігаравіч
Веравызнанне славянскае язычніцтва і хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга, у хрышчэнні Алена (аг.-усх.-слав.: Ольга; пачатак X ст. — 11 ліпеня 969) — княгіня кіеўская. Уладарыла Руссю пасля гібелі мужа — князя кіеўскага Ігара Рурыкавіча, як рэгентка сына з 945 да прыкладна 960 года.

У 946 годзе жорстка адпомсціла драўлянам за забойства мужа, аднак вызначыла нормы даніны, час і месцы (пагосты) яе збору.

Першай з уладароў Русі прыняла хрысціянства (у 957 годзе ў Канстанцінопалі), да агульнага хрышчэння Русі. Сын Ігара і Вольгі — Святаслаў Ігаравіч (князь кіеўскі ў 960—972). Першая на Русі святая.

  1. ↑ http://starling.rinet.ru/cgi-bin/response.cgi?root=%2Fusr%2Flocal%2Fshare%2Fstarling%2Fmorpho&basename=morpho\vasmer\vasmer&first=1&text_word=Ольга&method_word=beginning&ww_word=on&ic_word=on&sort=word&encoding=utf-rus
  2. ↑ https://archive.org/details/derursprungdesr00borngoog/page/n88/mode/2up
  3. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119331209 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 20 верасня 2016.
  4. ↑ Е. К. Ольга св. // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 910–911.
  5. ↑ Ольга // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1905. — Т. 12. — С. 241–243.