Ворань (гарадзішча)
Гарадзішча | |
Ворань | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ворань |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000495 |
Ворань — археалагічны помнік каля вёскі Ворань Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на захад ад вёскі, у лесе, на беразе возера Азяруты, ва ўрочышчы Ручаўшчына, на падоўжаным узгорку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пляцоўка ў плане авальная, памерам 50×31 м, здзірванелая, зарасла мяшаным лесам і хмызняком. Схілы стромкія, вышыня паўночна-заходніх 10-12 м, астатніх — 6-8 м. 3 паўночнага і паўночна-ўсходняга бакоў гарадзішча невялікая тэраса шырынёй каля 8 м, якая ляжыць ніжэй пляцоўкі на 5-6 м. Не выключана, што гэта рэшткі вала і апоўзлага рова.
Выявіў у 1867 годзе А. М. Семянтоўскі. Aбследавалі: А. М. Ляўданскі (1931), А. Р. Мітрафанаў (1972), Ю. А. Заяц (1981). Культурны пласт не перавышае 0,5 м. У паўночна-ўсходняй частцы пляцоўкі закладзены шурф (0,25×0,25 м). Знойдзены дробныя абломкі ляпнога посуду. Гарадзішча адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, датуецца IV—I стст. да н. э.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішчы Лепельскага раёна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 24-29.
- Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
- Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.