Ворная зямля
Jump to navigation
Jump to search
Во́рная зямля́ — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, якія сістэматычна апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца пад пасевы сельскагаспадарчых культур. Да ворных зямель належаць палі севазвароту (у тым ліку папары), агароды, асвоеныя і падрыхтаваныя для пасеву землі.
На 1 студзеня 2013 года ў Беларусі налічвалася 5521,6 тыс. гектараў ворнай зямлі, што складае 62,6 % ад плошчы ўсіх сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 651,6 тыс. гектараў у асабістым карыстанні грамадзян.[1][2]
Агульная плошча ворнай зямлі ва ўсім свеце складае амаль 1,4 млрд гектараў (2011)[3] з агульнай плошчы 4,9 млрд гектараў (2011)[3] зямель, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Сельское хозяйство (руск.) (pdf). Статыстыка для школьнікаў. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 мая 2014.
- ↑ Статистический сборник «Сельское хозяйство Республики Беларусь» (руск.) (rar). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 мая 2014.
- ↑ 3,0 3,1 Карыстанне зямлёй (англ.) . FAOSTAT. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях харчавання і сельскай гаспадаркі. Праверана 22 мая 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 489.