Найссаар
Найссаар | |
---|---|
эст. Naissaar | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 18,6 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
59°33′48″ пн. ш. 24°30′55″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Фінскі заліў |
Краіна | |
Павет | Хар'ю |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найссаар[2] (эст.: Naissaar), раней Нарген (ням.: Nargen,шведск.: Nargö) — востраў у Фінскім заліве на паўночны захад ад Таліна, Эстонія. Належыць да воласці Віймсі павета Хар'ю.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З-за стратэгічнага становішча вострава на падыходзе да Таліна фартыфікацыйныя збудаванні будаваліся тут з XVIII ст., а ў 1911 годзе востраў пераўтвораны ў «сухапутны дрэдноўт», які прыхоўваў сваёй зброяй талінскі рэйд[3].
У снежні 1917 года група рускіх маракоў абвясціла стварэнне незалежнай Савецкай рэспублікі матросаў і будаўнікоў пад правадырствам Сцяпана Петрычэнкі. У лютым 1918 года пасля захопу Таліна нямецкімі войскамі рускія матросы пакінулі востраў.
Да Другой сусветнай вайны на востраве пражывала камуна эстонскіх шведаў, а ў перыяд савецкай улады на востраве размяшчалася ваенная база, і грамадзянскія асобы на яго не дапускаліся. У цяперашні час база на востраве расфарміравана, і яго можна наведаць для агляду рэшткаў ваенных збудаванняў і вялікай колькасці абалонак марскіх мін.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
На беразе
-
Маленькая прыстань
-
Клевер Ю.Ю. Вёска на востраве Нарген (1881)
-
Маяк
-
Абалонкі марскіх мін на беразе
Зноскі
- ↑ Püsielanikud on 22 saarel Праверана 30 мая 2022.
- ↑ Напсіанне Найссаар паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- ↑ Йосеф Кац. Земля амазонок
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Найссаар