Натуна-Бесар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Натуна-Бесар)
Натуна-Бесар
індан. Natuna Besar
Гара Ранаі
Гара Ранаі
Характарыстыкі
Плошча1 720 км²
Найвышэйшы пункт1 035 м
Насельніцтва60 000 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва34,88 чал./км²
Размяшчэнне
3°56′53″ пн. ш. 108°12′45″ у. д.HGЯO
Архіпелагастравы Натуна
АкваторыяПаўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Натуна-Бесар (Інданезія)
Натуна-Бесар
Натуна-Бесар
Map

Натуна-Бесар або Вялікая Натуна (індан.: Natuna Besar) — найбуйнейшы востраў архіпелага Натуна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча — 1720 км². Насельніцтва — каля 60 тыс. чал.

Востраў з’яўляецца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны каля 8 тысячагоддзя да н. э. у выніку павышэння ўзроўню акіяна. Берагі пясчаныя, атачаюцца каралавым рыфам. Найвышэйшы пункт — гара Ранаі (1035 м). Не далёка ад яе знаходзіцца парк Аліф, дзе на плошчы 3 га можна бачыць скалы самых незвычайных форм.

Прырода багата на разнастайныя віды птушак, тут жывуць малпы (Presbytis natunae), марскія чарапахі, яшчаркі. Багатая фаўна каралавага рыфа.

Клімат трапічны мусонны. Сярэдняя тэмпература +27,1° C. Найбольш сухая пара году — з сакавіка да ліпеня.

На Натуна-Бесар знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр астравоў Натуна — Ранаі. Значная частка яго жыхароў займаецца здабычай і транспартыроўкай прыроднага газу. Востраў — афшорная зона. Дзейнічае аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]