Укара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Укара)
Укара
суахілі Ukara
Характарыстыкі
Плошча80 км²
Насельніцтва16 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва200 чал./км²
Размяшчэнне
1°50′00″ пд. ш. 33°03′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяВозера Вікторыя
Краіна
Укара (Танзанія)
Укара
Укара
Map

Ука́ра (суахілі: Ukara) — востраў на поўдні возера Вікторыя. Уваходзіць у склад Танзаніі. Прыкладная плошча - 80 км². Насельніцтва (2012 г.) - каля 16 000 чал.[1]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Укара знаходзіцца на поўдні возера Вікторыя ў 8,5 км на поўнач ад суседняга вострава Укерэвэ, у 555 км на паўночны захад ад Дадомы, у 884 км на паўночны захад ад Дар-эс-Салама. Даўжыня з захаду на ўсход - 10,77 км, шырыня з поўдню на поўнач - каля 10 км. Найбольшыя вышыня — 1133 м.[2] Востраў узнік ў выніку затаплення возерам Вікторыя нізкіх прыбярэжных частак сушы.

Клімат экватарыяльны са значнымі сутачным ваганням тэмператур. Так, у кастрычніку дзённая тэмпература можа ў сярэнім трымацца каля +28° C, а ў начы — +15,5° C. Найбольш вільготны месяц — красавік, найбольш сухі — ліпень.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Назва Укара паходзіць ад племені кара (букара), якое здаўна насяляла востраў. Ужо ў пачатку XX ст. на ім жыло каля 17 тысяч чал. Кара практыкавалі даволі складаную сістэму земляробства, ладзілі тэрасіраваныя палі і займаліся ірыгацыяй, трымалі свойскую жывёлу[3]. Кожная сям'я кара будавала па дзве трысняговыя хаціны. У адной жылі людзі, у другой — жывёла, якая выкарыстоўвалася для абмену. Так, выкуп за жонку выплочвалі козамі — да дзесяці за адну жанчыну. Правадыры амукама падпарадкоўвалі абшчыннікаў праз пазыку малаком.

Рамёствы не былі распаўсюджаны. Адзіным вядомым карысным выкапнем на востраве была гліна. З яе рабілі жалейкі, а кераміку здабывалі ў іншых месцах праз абмен на прадукты сельскай гаспадаркі[4].

Агульнага дзяржаўнага ўтварэння не мелася. Грамадства падзялялася на буйныя патрылінейныя роды, на чале якіх стаялі спадчынныя правадыры. На Укары да сярэдзіны XX ст. існаваў звычай утаплення нованароджаных блізнят і хворых дзяцей.

Еўрапейцы ўпершыню трапілі на Укару ў 1875 г. У 1890 г. востраў быў фармальна падпарадкаваны Германіі. На ім была адчынена гандлёвая станцыя. Сітуацыя мала змянілася пасля таго, як пасля I Сусветнай вайны Укару падпарадкавалі брытанцы. У 1964 г. Укара ўвайшла ў склад Танзаніі.

У наш час кара працягваюць займацца пераважна сельскай гаспадаркай. Асноўныя культуры — бананы і бавоўна. Для ўнутранага ўжывання вырошчваюць проса. Важным заняткам жыхароў прыбярэжных вёсак з'яўляецца рыбалоўства. Аднымі з найбольш славутых мясцін Укары застаюцца "палац" правадыра Матабы на ўсходзе вострава[5] і "танцуючы камень"[6], скала, каля якой у мінулым забівалі блізнят і хворых дзяцей.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Укара працуе ўсяго толькі 1 аўтамабіль. Значная частка гаспадарак не мае электрычнасці. Дзейнічае сталая паромная пераправа на суседні востраў Укерэвэ.

Зноскі