Чырвонагорка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Чырвонагорка)
Jump to navigation Jump to search

Чырвонагорка
Čyrvonahorka Island.svg
55°45′55″ пн. ш. 27°03′09″ у. д.HGЯO
АкваторыяВозера Снуды
КраінаFlag of Belarus.svg Беларусь
Плошча0,108 км²
Насельніцтва 0 чал.

Чырвонагоркавостраў на поўначы возеры Снуды. Прыкладная плошча - 0,108 км². Незаселены.

Востраў Чырвонагорка знаходзіцца ў 555,3 м ад паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа возера Снуды, у 13,9 км на поўнач ад Браслава. Даўжыня - 506,8 м. Найбольшая шырыня - 336 м. Складзены асадкавымі пародамі. На востраве Чырвонагорка знаходзіцца геалагічны помнік — група валуноў, самы вялікі з якіх вышэй за 2 м і вагай каля 30 тон. Каменне ўяўляе сабою ружова-буры граніт, было прынесена ледавіком каля 20 тысяч гадоў таму з раёна сучаснага Выбарга. Існуе верагоднасць, што гэта група валуноў у старажытнасці выкарыстоўвалася ў сакральных мэтах. У нашы дні значная частка вострава занята лесам і хмызнякамі. На ім гняздуюць птушкі.

Востраў Чырвонагорка ўваходзіць у ахоўваемую зону нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». На востраве забаронена разводзіць вогнішча, ладзіць стаянкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]