Чырвонагорка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвонагорка
Характарыстыкі
Плошча0,108 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
55°45′55,44″ пн. ш. 27°03′09,45″ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Снуды
Краіна
Чырвонагорка (Беларусь)
Чырвонагорка
Чырвонагорка
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Чырвонагорка (трансліт.: Čyrvonahorka) — востраў на поўначы возеры Снуды. Прыкладная плошча — 0,108 км². Незаселены.

Востраў Чырвонагорка знаходзіцца за 555,3 м ад паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа возера Снуды, за 13,9 км на поўнач ад Браслава. Даўжыня — 506,8 м. Найбольшая шырыня — 336 м. Складзены асадкавымі пародамі. На востраве Чырвонагорка знаходзіцца геалагічны помнік — група валуноў, самы вялікі з якіх вышэй за 2 м і вагай каля 30 тон. Каменне ўяўляе сабою ружова-буры граніт, было прынесена ледавіком каля 20 тысяч гадоў таму з раёна сучаснага Выбарга. Існуе верагоднасць, што гэта група валуноў у старажытнасці выкарыстоўвалася ў сакральных мэтах. У нашы дні значная частка вострава занята лесам і хмызнякамі. На ім гняздуюць птушкі.

Востраў Чырвонагорка ўваходзіць у ахоўваемую зону нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». На востраве забаронена разводзіць вогнішча, ладзіць стаянкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]