Восіп Блізнюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Восіп Блізнюк
Род дзейнасці удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэння 12 снежня 1930(1930-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1994(1994-08-01) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання

Восіп Блізнюк (12 снежня 19301 жніўня 1994) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 снежня 1930 г. у шматдзетнай сялянскай сям'і ў в. Шаматова Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Вучыўся ў Смаргонскай школе, дзе далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. Вядома, што Восіп Блізнюк дапамог арганізацыі знайсці бікфордавы шнуры, бо Расціслаў Лапіцкі планаваў узарваць мясцовую прапагандысцкую друкарню.

У лютым 1950 г. арыштаваны за ўдзел у падземнай антыкамуністычнай арганізацыі. Улетку таго ж году засуджаны на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах.

У 1955 г. вызвалены і вярнуўся ў Беларусь у родную вёску Шаматова.

Памёр 1 жніўня 1994 г. у роднай вёсцы, дзе і быў пахаваны.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154757.html Біяграфія Восіпа Блізнюка

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Леанід Маракоў БЛІЗНЮК Восiп. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794—1991.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998.