Воўчая гара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Воўчая гара
Каардынаты: 55°39′42″ пн. ш. 27°19′22″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Мёрскі раён
Горная сістэма Браслаўская града
Вышыня вяршыні 210,9 м
Воўчая гара (Беларусь)
Воўчая гара
Воўчая гара

Воўчая Гара, Ваўчыная гара — найвышэйшы пункт Браслаўскай грады — 210,9 м над узроўнем мора. З'яўляецца таксама найвышэйшай кропкай Мёрскага раёна.

Уяўляе сабой узгорак, які знаходзіцца на тэрыторыі Перабродскага сельсавета на мяжы з Браслаўскім раёнам. Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Пераброддзя і за 19 км на паўночны захад ад Мёраў.

Утварыўся 15-16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга (паазёрскага) зледзянення. Уяўляе краявое канцова-марэннае ўтварэнне постмаксімальнай фазы. Адклады — марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі. Даўжыня — 1,6 км, шырыня — 1,1 км, бачная вышыня — 30 м. Былы культавы пагорак.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Да 1939 года пагорак знаходзіўся на тэрыторыі Полацкага Княства, Вялікага Княства Літоўскага, Расійскай Імперыі, Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, Польскай Рэспублікі (1918—1939) — за 19,6 км на паўднёвы захад ад пункту сутыкнення латышскай, польскай і савецкай межаў[1]. З 1939 г. знаходзіўся на тэрыторыі БССР, а зараз — Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • География // Миорщина: мгновения прошлого и настоящего / Л. А. Мателенок; фото О. В. Молодечкин, Л. А. Мателенок. — Новополоцк, 2006. — С. 5—6.
  • Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / сост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей; фото О. В. Молодечкин. — Новополоцк, 2007. — 50 с.: ил. — (Краеведы Витебщины о любимом крае)
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.