Супесак
Jump to navigation
Jump to search
Су́песак — рыхлая асадкавая пясчана-гліністая горная парода буравата-жоўтага і жоўта-шэрага колеру.
Утрымлівае да 70 % пясчаных, да 10 % алеўрытавых і гліністых і да 20 % пылаватых часцінак. Супескі падзяляюцца на ледавіковыя (марэнныя), водна-ледавіковыя, азёрныя, рачныя і інш. Адрозніваюць грубапясчаныя, дробнапясчаныя і пылаватыя супескі.
Мінералагічны склад разнастайны. Пылаватыя супескі ўтрымліваюць большую колькасць кварцу, гліністыя ўтрымліваюць гліністыя мінералы (каалініт, мантмарыланіт і інш.). У засушлівых раёнах супескі могуць утрымліваць арганічныя рэчывы і мінеральныя солі.
У глебазнаўстве больш гліністыя супескі называюць цяжкімі, менш гліністыя — лёгкімі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 272. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Супесь (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі