Всем на планете
| Всем на планете | |
|---|---|
| |
| музычны альбом Сябры | |
| Дата выпуску | 1978 |
| Жанр | поп-музыка |
| Працягласць | 38 хв. |
|
|
|
«Всем на планете» (бел.: Усім на планеце) — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия» ў 1978 годзе.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Свой першы альбом вакальна-інструментальны ансамбль «Сябры» выпусціў у 1978 годзе. Выхаду пласцінкі «Всем на планете» папярэднічаў сінгл «Кася», які быў выдадзены на гнуткай пласцінцы і ўключаў тры песні. У паўнафарматны альбом увайшлі 9 кампазіцый, сярод якіх была песня Аляксандры Пахмутавай «Гимн Земле». Яна была прапанавана кіраўніку калектыву Валянціну Бадзьяраву лідарам «Песняроў» Уладзімірам Мулявіным і прызначалася для выступлення калектыву ў 1977 годзе на Усесаюзным конкурсе савецкай песні, прысвечаным 60-годдзю Кастрычніка. З гэтай песняй «Сябры» сталі лаўрэатамі, заняўшы трэцяе месца, і сам «Гимн Земле» таксама быў удастоены звання лаўрэата ў катэгорыі новых песень.[1]
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]| № | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
|---|---|---|---|---|
| 1. | «Всем на планете» | С. Кірсанаў | В. Бадзьяраў | 2:58 |
| 2. | «Кася» | А. Пашкевіч | І. Лучанок | 3:42 |
| 3. | «Цветок любви» | П. Пчалінцаў | В. Цакадзэ | 3:21 |
| 4. | «Марыя» | К. Камейша | М. Сацура | 3:36 |
| 5. | «Гимн Земле» | М. Дабранраваў | А. Пахмутава | 5:51 |
| 6. | «Баллада о сожженной деревне» | А. Вярцінскі | В. Бадзьяраў | 6:35 |
| 7. | «Мне снится лето» | А. Кірылаў | Н. Падгорнаў | 3:46 |
| 8. | «Белый снег» | Л. Палей | В. Успенскі | 4:20 |
| 9. | «Не обижайся» | М. Пляцкоўскі | Я. Дубравін | 3:52 |
Удзельнікі запісу
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Белорусский винил. Часть 1 (руск.)(недаступная спасылка). Telegraf.by (17 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2022. Праверана 4 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
