Telegraf.by

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Telegraf.by
Telegraf-logo-new.jpg
URL Telegraf.by
Камерцыйны Так
Тып сайта навінавы інтэрнэт-партал
Мова(-ы) англійская, руская і беларуская
Уладальнік ПІУП "Агенцтва Тэлеграф"

Telegraf.by — беларускі незалежны грамадска-палітычны навінавы сайт на англійскай, беларускай і рускай мовах. Адзін з найбольш цытуемых беларускіх рэсурсаў за мяжой[1]. Заснаваны 11 жніўня 2005 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе сайт другім у Беларусі надаў паслугі бясплатнай электроннай пошты (дамены @telegraf.by, @me.by і @biz.by) і першым стварыў яе цалкам беларускамоўны інтэрфейс.[2] Перакладам яго на беларускую мову займаліся спецыялісты Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.[3]

У 20052010 гадах на сайце размяшчаўся Блог Аляксандра Брэчака.

У жніўні 2007 года Telegraf.by першым у Беларусі перавёў сваю пошту на сервер амерыканскай кампаніі Google.[4]

1 сакавіка 2010 года Telegraf.by запусціў беларускамоўную версію, 9 сакавіка — англамоўную.

У студзені 2020 года галоўным рэдактарам Telegraf.by стаў Валерый Дарохін[5].

20 кастрычніка 2021 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакавала сайт у краіне.

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сайт прысвечаны, перш за ўсё, беларускім навінам, але пры гэтым асвячае сусветныя падзеі і падзеі краін блізкага замежжа. Асноўнымі часткамі партала з’яўляюцца Аўто, Беларусь, Жыццё, ІТ, Крымінал, Расія, Свет, Спорт, Украіна, Фота, Шоу-бізнес.

Выказванні аб Тэлеграфе[правіць | правіць зыходнік]

«Мне падабаецца Тэлеграф, я шчыра скажу. Лічу, што рэсурс развіваецца, гэта добра. У яго вялікая будучыня. Вельмі важна, што з’явілася англамоўная старонка, таму што, акрамя інфармавання беларусаў, грамадзян Беларусі, вялікае значэнне мае інфармаванне замежнікаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Добра, што такі рэсурс існуе. Жадаю яму паспяховага развіцця і выхаду на першыя ролі».

Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар Саюза «За Мадэрнізацыю»[6]

«Я вітаю ўсе незалежныя друкаваныя і інтэрнэт-рэсурсы. І, безумоўна, чым больш іх будзе, тым лепей. Я дзякую вам, за тое, што вы існуяце, за тое, што спрабуеце несці альтэрнатыўную інфармацыю. Гэта вельмі важна. Я таксама вас заклікаю даваць прыклад прафесійнай журналістыкі, таму што, скажу шчыра, журналістаў прафесійных у Беларусі адзінкі. Нават сярод незалежных выданняў, таму што часта мы бачым БТ (Беларускае тэлебачанне — Тэлеграф), толькі наадварот. Тыя ж самыя метады, знаходзяцца тыя ж самыя, у горшым сэнсе гэтага слова, прапагандысцкія брутальныя інфармацыйныя нагоды.
Я хачу, каб журналістыка ў нас была іншая, каб быў нейкі журналісцкі кодэкс, які б выконваўся, каб падача інфармацыі была аб’ектыўнай і прафесійнай. Канечне, кожны чалавек суб’ектыўны. Прынамсі, я лічу, што чалавека трэба паважаць. Можна быць апанентам, можна бачыць колькі зла зрабіў чалавек, але Евангелле нас заклікае паважаць сваіх ворагаў. Часта вельмі журналісты пераходзяць межы і перастаюць таксама ў сваіх выказваннях быць прафесіяналамі, перастаюць паважаць людзей. І адпаведна пачынаюць жыць у тым духу. Журналіст — гэта вельмі адказная прафесія. Я жадаю вашаму рэсурсу, каб ён менавіта такім і быў. А мы будзем яго падтрымліваць, як прыйдзем да ўлады».

Віталь Рымашэўскі, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»[7]

«Я за тое, каб колькасць такіх рэсурсаў на Беларусі павялічвалася. Я ведаю, што такое ўваходзіць на ўжо падзелены рынак, але гэта проста неабходна. Калі нехта стала працуе на рынку, там, па-першае, змяншаецца канкурэнцыя, і людзі пачынаюць менш круціцца. Па-другое, усе абрастаюць нейкімі сувязямі, сімпатыямі, антыпатыямі, і гэта скажае інфармацыйную карціну. Таму я вельмі ўдзячны вам за тыя намаганні, якія вы прыкладаеце, каб быць на рынку інфармацыі і каб пашыраць сваю прысутнасць там. Я шчыра жадаю вам поспехаў, каб вашая агенцыя была вядучай у нашай краіне».

Мікалай Статкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)»[8]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]