Вуліца Арджанікідзэ (Брэст)
| Арджанікідзэ Брэст | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
| Горад | Брэст |
| Раён | Ленінскі раён |
| Працягласць | 1,2 км |
Вуліца Арджанікі́дзэ (руск.: улица Орджоникидзе) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж чыгуначнымі пуцямі і вуліцай Міцкевіча, паралельна да іх. З'яўляецца працягам вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, пачынаецца ад вуліцы Леніна, на скрыжаванні з якой узведзена двухузроўневая развязка. З паўднёвага ўсходу да яе прымыкаюць вуліцы Карла Маркса, Камсамольская, Савецкая, Куйбышава, Карбышава, бульвар Касманаўтаў, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Кірава; з паўночнага захаду, паміж скрыжаваннямі з вул. Савецкай і Куйбышава, да вуліцы прымыкае завулак 1 Мая. Да скрыжавання з вул. Камсамольскай выходзіць надземны пераход ад чыгуначнага вакзала Брэст-Цэнтральны. Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 21 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак былой кірхі[1][2].
- На тэрыторыі, якую цяпер займаюць чыгуначныя пуці і склад, запланавана ўзвядзенне новага аўтавакзала. У 2-3-павярховым будынку будуць размяшчацца зала чакання, касы, адміністрацыя, а таксама кафэ, банк, аптэка. У аздабленні будзе выкарыстана празрыстае шкло і металаканструкцыі, што дазцоліць адкрыць від на чыгуначны вакзал. Апроч стаянкі для аўтобусаў і маршрутак на тэрыторыі новага аўтавакзала плануецца зрабіць пляцоўку для канцавога прыпынку тралейбусаў, якія цяпер (2017) вымушаны загрувашчваць вуліцу Камсамольскую. Падземны пераход звяжа аўтобусны і чыгуначны вакзалы ў адзіную сістэму[1].
- Побач з аўтавакзалам запланавана ўзвядзенне гандлёва-культурнага цэнтра[1]. Паводле праекта, пешаходны мост ад чыгуначнага вакзала будзе праходзіць праз гандлёвы цэнтр, дзе да яго будуць падводзіць эскалатары[2].


- № 14 — Будынак Брэсцкай абласной філармоніі (1901, 1930-я) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000003 - № 18 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 - № 22 — СП ААТ «Брэстгазаапарат»
Зноскі
- ↑ а б в Новый автовокзал к 1000-летию города Архівавана 26 красавіка 2017. // «Вечерний Брест»
- ↑ а б КАКИМ БУДЕТ НОВЫЙ АВТОВОКЗАЛ? БЕСЕДУЕМ С АВТОРОМ ПРОЕКТА АЛЕКСЕЕМ АНАТОЛЬЕВИЧЕМ АНДРЕЮКОМ Архівавана 23 сакавіка 2017.. МАРТ 15, 2017 // Бинокль''
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Арджанікідзэ (Брэст)