Вуліца Астроўскага (Магілёў)
Вуліца Астроўскага вуліца Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Кастрычніцкі раён |
Працягласць | 2640 м |
Ранейшыя назвы | Бойніцкая вуліца |
Вуліца Астроўскага (руск.: улица Островского) — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, адна з галоўных вуліц Задняпроўскага жылога раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычная назва Бойніцкая вуліца паходзіць ад бойні, якая размяшчалася на вуліцы[1]. Была адной з галоўных вуліц Лупалаўскага прадмесця. Перайменавана ў 1938 годзе ў гонар савецкага пісьменніка Мікалая Астроўскага[2].
Сучаснае аблічча вуліцы фарміруецца паводле генеральнага плана горада 1969 года[2].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Працягласць 2640 м, ад праспекта Пушкіна да вуліцы Сіманава[2].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Забудавана пераважна 5-, 9-павярховымі жылымі дамамі[2].
На вуліцы ў 1990 годзе размяшчаліся адміністрацыйны будынак будтрэста № 17 «Лаўсанбуд», універсам, рэстаран «Ясень», атэлье № 5 па індпашыве адзення, атэлье па рамонце трыкатажных вырабаў, пункты праката турысцкага рыштунку (д. № 1а і № 2), мэблевая фабрыка, кінатэатр «Ветразь». Да вуліцы прылягаюць жылыя мікрараёны Задняпроўе 1, 3, 4, 5, 7[2].
Паркі і скверы
[правіць | правіць зыходнік]На ўчастку паміж вуліцай Сіманава і праспектам Шміта з паўднёвага ўсходу да вуліцы прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка[2].
Зноскі
- ↑ А. М. Мезенко. Имя внутригородского объекта в истории : Об урбанонимах Беларуси XIV — нач. XX в.. — Минск: Выш. шк., 2003. — 299 с. — ISBN 985-06-0905-2.
- ↑ а б в г д е Островского Николая улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Островского Николая улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Астроўскага (Магілёў)