Вуліца Барборас Радзвілайцес
Выгляд
Барборас Радзвілайцес Вільнюс | |
---|---|
літ.: Barboros Radvilaitės gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 280 м |
Ранейшыя назвы | Каралеўская, Піянерская |
Назва ў гонар | Барбара Радзівіл |
Паштовы індэкс | LT-01124 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Барборас Радзвіла́йцес[1] (Ву́ліца Барба́ры Радзіві́л[заўв 1][2]; літ.: Barboros Radvilaitės gatvė), гістарычная Каралеўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Замкавую і гістарычную вуліцу Святой Ганны (цяпер Майроніса). Праходзіць уздоўж падэшвы Замкавай гары.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня вуліцы каля 280 м. Мае асфальтавую праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. Дамы стаяць толькі з паўднёвага боку.
З правага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]- № 3 — 2-павяховы дом. Тут 3 (15) верасня 1862 года памёр паэт Уладзіслаў Сыракомля. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльца над брамай будынка[3].
- № 5 — кутні 3-павярховы дом Чарноўскіх, збудаваны ў XVIII ст.
- № 7 — кутні 2-павярховы дом Радкевіча, збудаваны ў XVIII ст.
- № 9 — 3-павярховы дом, збудаваны ў канцы XIX ст.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Таксама вуліца Барбары Радзівілянкі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. №1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні Архівавана 1 лютага 2017., TUT.BY, 6.08.2009.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Барборас Радзвілайцес