Вуліца Вільямса (Мінск)
Выгляд
Неправераная
| Вуліца Вільямса Мінск | |
|---|---|
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Назва ў гонар | Васіль Робертавіч Вільямс |
Вуліца Вільямса — вуліца ў мікрараёне Мінск-Свет Кастрычніцкага раёна Мінска, названая ў гонар вучонага В. Р. Вільямса[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку будаўніцтва ў раёне старога аэрапорта Мінска вуліца ўяўляла сабой сядзібную забудову побач з гэтым аэрапортам. У 2014 г. было прынята рашэнне аб зносе прыватнага сектара гэтай вуліцы пад шматпавярховую забудову мікрараёна Мінск-Свет, жыхары вуліцы пісалі скаргі ў 2015—2017 гг. і судзіліся з Мінгавыканкамам у 2017—2020 гг., каб захаваць забудову вуліцы некранутай, але практычна беспаспяхова[3][4]. У цяперашні час вуліца ўяўляе сабо невялікі праезд побач з вул. Л. Шчамялёва.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Прыватны батанічны сад дома 19 з унікальнымі раслінамі[5], знішчаны падчас ліквідацыі сядзібнай забудовы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ УЛИЦА ИМЕНИ… Вильямс
- ↑ Улица Вильямса (вуліца Вільямса) в Минске(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2023. Праверана 1 лістапада 2024.
- ↑ Николай Градюшко. У жителей частного сектора в районе аэропорта Минск-1 изымают землю и дома. Люди начинают борьбу за собственность Onliner.by, 25.04.2015
- ↑ Николай Градюшко. Вся улица подала в суд на Мингорисполком. Вот чего добились люди при сносе Onliner.by, 20.02.2020
- ↑ Николай Градюшко. У жителей частного сектора в районе аэропорта Минск-1 изымают землю и дома. Люди начинают борьбу за собственность Onliner.by, 25.04.2015
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Вільямса (Мінск)- Вуліца Вільямса на АТО.ВУ