Васіль Робертавіч Вільямс
Васіль Робертавіч Вільямс | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня (9 кастрычніка) 1863, 9 кастрычніка 1863[1] ці 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1939[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аграном, палітык, глебазнавец |
Навуковая сфера | глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковае званне | акадэмік АН СССР, акадэмік АН БССР, акадэмік УАСГНІЛ |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Робертавіч Вільямс (27 верасня (9 кастрычніка) 1863, Масква, Расійская імперыя — 11 лістапада 1939, Масква, РСФСР, СССР) — рускі і савецкі глебазнавец-аграном, акадэмік АН БССР (1929), АН СССР (1931), УАСГНІЛ (1935). Адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства[3].
Член ВКП(б) з 1928 года, дэпутат Массавету і Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1931).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выпускнік Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[3]. Вучоны-педагог: прафесар і загадчык кафедры агульнага земляробства і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева, яе дырэктар з 1907 года, рэктар у 1922—1925 гг[3]. Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Асновы земляробства і раслінаводства» Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар каля 450 навуковых прац.
Развіваў вучэнне В. В. Дакучаева пра глебу[3]. Разам з П. А. Костычавым заснавальнік агранамічнага глебазнаўства[3].
Абгрунтаваў вядучую ролю біялагічных фактараў у глебаўтварэнні, стварыў вучэнне аб малым біялагічным кругавароце рэчываў як аснове развіцця глеб, выказаў ідэю аб адзінстве развіцця неарганічнай і арганічнай прыроды, распрацаваў і абгрунтаваў травапольную сістэму земляробства[3]. Вільямс лічыў, што ўласцівасцю ўрадлівасці валодае толькі дробнаструктурная камкаватая глеба і што структура глебы — гэта галоўная ўмова атрымання добрых ураджаяў.
Вёў вострую палеміку з «мінеральнымі» і «фармальна-дэдуктыўнымі» аграхімікамі, пад якімі разумеліся паслядоўнікі Д. М. Пранішнікава . Да 1937 года навуковая палеміка трансфармавалася ў барацьбу з «ворагамі народа». У выніку дыскусіі паміж Вільямсам і акадэмікам М. М. Тулайковым пра карысць прымянення травапольнай сістэмы земляробства, Тулайкоў быў арыштаваны ў 1937 годзе і загінуў. Пры садзейнічанні Вільямса навуковая школа акадэміка Пранішнікава панесла незаменныя страты.
У 1917 годзе заснаваў пад Масквой (цяпер гэта тэрыторыя горада Лобні, ля платформы Лугавая Савёлаўскага напрамку) доследную станцыю па вывучэнні кармавых раслін і кармавой плошчы (з 1922 года Дзяржаўны лугавы інстытут, у 1930 годзе перайменаваны ва Усесаюзны, а ў 1992 годзе — ва Усерасійскі навукова-даследчы інстытут кармоў). Гэты інстытут сёння носіць імя В. Р. Вільямса. Яго імя таксама носіць Казахскі навукова-даследчы інстытут земляробства.
Вучаніцай Вільямса была савецкі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, кавалер Ордэна Леніна Фаня Гельцэр .
Памёр 11 лістапада 1939 года. Пахаваны ў дэндралагічным садзе парку Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, на тэрыторыі якой ён пражыў звыш пяцідзесяці гадоў[4].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар Вільямса названы вуліцы ў Казані, Пермі, Бранску, Туле, Ліпецку, Дняпре, Кіеве, Адэсе, Краматорску, Горлаўцы і Янакіеве. У Мінску — вуліца і завулак. У Краснадары названы завулак.
- У Маскве на тэрыторыі Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі ўсталяваны помнік Вільямсу.
- У Кішынёве, з-за таго што ў назве вуліцы Вільямса не было ініцыялаў, а ў дакументах муніцыпалітэта не знайшлося ніякіх тлумачэнняў аб яго асобы, то павесілі новыя шыльды на лацінцы з імем R. Williams. У цяперашні час на гэтай вуліцы засталіся ўсяго толькі тры старыя дамы.
- У 1949 годзе ў СССР была выпушчаная паштовая марка, прысвечаная Вільямсу.
- Імя В. Р. Вільямса прысвоена Усерасійскаму навукова-даследчаму інстытуту кармоў.
- У Карасускім раёне Кустанайскай вобласці Казахстана у гонар В. Вільямса названы пасёлак.
- У 1968 годзе УАСГНІЛ заснавала залаты медаль імя В. Р. Вільямса[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені;
- Ордэн Святой Ганны 3-й ступені;
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені;
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені;
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені;
- Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»;
- Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых».
- Удастоены звання Героя Працы (1923).
- Узнагароджаны ордэнам Леніна (1935), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1924, 1936).
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Собисевич А. В. III Всероссийская научная конференция «Проблемы истории, методологии и социологии почвоведения» (Пущино, 15–17 ноября 2017 г.), The Third All-Russian Scientific Conference “The Problems of the History, Methodology and Sociology of Soil Science” // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 3. — С. 135–142. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11973
- ↑ а б в г д е ё Вильямс Василий Робертович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113-114. — 737 с.
- ↑ Могила В. Р. Вильямса в дендрологическом саду парка Тимирязевской сельскохозяйственной академии Архівавана 19 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Список гражданским чинам первых четырех классов. — Пг., 1914. — С. 2486.
- Крупенников И. А., Крупенников Л. А. Василий Робертович Вильямс. М.: Молодая гвардия, 1952.
- Панов Н. П., Кулаков Е. В. Василий Робертович Вильямс // Вестник АН СССР, 1984, № 6, стр. 101—108
- «Василий Робертович Вильямс (1863—1939)». М.: ЦНСХБ, 1989.
- Аболин Р. И. Василий Робертович Вильямс (К 50-летию научно-общественной деятельности) // Природа : часопіс. — 1935. — № 9. — С. 60—67.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Васіль Робертавіч Вільямс
- Вильямс Василий Робертович // Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ
- Вильямс Василий Робертович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Профіль Василия Робертовича Вильямса на афіцыйным сайце РАН
- Васіль Робертавіч Вільямс у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Правадзейныя члены АН СССР
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Акадэмікі УАСГНІЛ
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Члены КПСС
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аграномы СССР
- Глебазнаўцы СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Героі Працы
- Асобы на марках