Вуліца Жыгіманту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Жыгімонцкая (Вільня))
Жыгіманту
Вільнюс
літ.: Žygimantų gatvė
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Сянюнія Сянаміесціс
Працягласць 700 м м
Ранейшыя назвы Свіная, Бульвар, Набярэжная Віліі, Пажэлы
Паштовы індэкс LT-01102
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Жыгі́манту[1] (традыцыйная беларуская назва — Жыгімо́нцкая ву́ліца[2][3]; літ.: Žygimantų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае Арсенальную вуліцу. Праходзіць узбярэжжам ракі Віліі і звязвае масты караля Міндоўга і Зялёны. Працягваецца вуліцай Альберта Гаштольда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравалася ў другой палове XIX ст. пры ўпарадкаванні набярэжнай Віліі. Актыўна забудоўвалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 3-х і 4-павярховымі дамамі.

Назву Жыгімонцкай атрымала ў міжваенны перыяд у гонар каралёў і вялікіх князёў з адпаведным імем (Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза). За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя К. Пажэлы.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня вуліцы каля 700 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Тадэвуша Урублеўскага. Ёсць веласіпедная дарожка.

З левага боку адыходзіць вуліца Радзівілаў. Сканчаецца на скрыжаванні з Віленскай вуліцай.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка Акадэміі навук

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 1 (таксама вуліца Тадэвуша Урублеўскага, 8) — кутні дом з жоўтай цэглы, у якім размяшчаецца Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх[4]. Будаваўся ў 1884—1888 гадах паводле праекту архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча.
  • № 3 — зімовы палац Тышкевічаў з аранжарэяй. 2-павярховы дом збудавалі ў 1891—1895 гадах паводле праекту К. Мацулевіча.
  • № 9 — дом Ігната Парчэўскага. Будаваўся ў 1893—1895 гадах паводле праекту архітэктара Апалінара Мікульскага.

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

  • № 2 — 3-павярховы дом, у якім размяшчаецца Найвышэйшы адміністрацыйны суд Літвы. Збудаваны ў 1892 годзе паводле праекту Канстанціна Быкоўскага. Знаходзіўся ў валоданні Ганны Заячак і Кацярыны Тышкевіча.
  • № 4 — дом, збудаваны ў 1886 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага.
  • № 10 — дом, збудаваны ў 1911 годзе паводле праекту інжынера Фёдара Смаргонскага.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]