Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч
Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) кастрычніка 1904 ці 16 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1942 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч (16 кастрычніка 1904, в. Дроздава, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 26 снежня 1942, Мінск, БССР) — беларускі падпольшчык ў гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік разведкі Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б у 1941—1942 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Дроздава Сенненскага павета (цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць). У 1926—1931 гадах працаваў на партыйнай рабоце ў Талачынскім раёне. У 1931—1935 гадах працаваў міліцыянерам у Мінску і Мінскай вобласці. Быў на добрым рахунку ў начальства, атрымліваў заахвочванні за выдатную службу.
У 1935—1937 гадах праходзіў навучанне ў Рэспубліканскай вышэйшай школе прапагандыстаў ЦК КП(б)Б. У 1937—1938 гадах першы сакратар Заслаўскага райкама КП(б)Б. У 1938—1940 гадах член ЦК КП(б) і начальнік Галоўгандлю БССР. У 1940 −1941 гадах дырэктар Мінскага прамгандлю.
У жніўні 1941 года ўступіў у Мінскае падполле. У маі 1941 года ўвайшоў у кіраўніцтва Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б на пасадзе начальніка разведкі. У кастрычніку 1942 года арыштаваны акупацыйнымі нямецкімі войскамі. Пасля працяглых катаванняў, пакараны праз павешанне на стадыёне «Дынама».
Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імя Дз. А. Караткевіча носіць адна з вуліц у Мінску.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).