Перайсці да зместу

Менахем Бегін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Менахем Бегін
іўр.: מנחם בגין
6-ы прэм’ер-міністр Ізраіля
20 чэрвеня 1977 — 10 кастрычніка 1983
Папярэднік Іцхак Рабін
Пераемнік Іцхак Шамір
міністр сельскай гаспадаркі Ізраіля[d]
19 чэрвеня 1983 — 10 кастрычніка 1983
Папярэднік Simha Erlich[d]
Пераемнік Pesah Grupper[d]
міністр сувязі Ізраіля[d]
20 чэрвеня 1977 — 24 кастрычніка 1977
Папярэднік Aharon Uzan[d]
Пераемнік Meir Amit[d]
міністр абароны Ізраіля[d]
28 мая 1980 — 5 жніўня 1981
Папярэднік Эзэр Вейцман
Пераемнік Арыэль Шарон
міністр абароны Ізраіля[d]
14 лютага 1983 — 23 лютага 1983
Папярэднік Арыэль Шарон
Пераемнік Машэ Арэнс
міністр без партфеля Ізраіля[d]
5 чэрвеня 1967 — 6 жніўня 1970
дэпутат кнэсета[d]
14 лютага 1949 — 20 жніўня 1951
дэпутат кнэсета[d]
20 жніўня 1951 — 15 жніўня 1955
дэпутат кнэсета[d]
15 жніўня 1955 — 30 лістапада 1959
дэпутат кнэсета[d]
30 лістапада 1959 — 4 верасня 1961
дэпутат кнэсета[d]
4 верасня 1961 — 25 мая 1965
дэпутат кнэсета[d]
25 мая 1965 — 22 лістапада 1965
дэпутат кнэсета[d]
22 лістапада 1965 — 17 лістапада 1969
дэпутат кнэсета[d]
17 лістапада 1969 — 21 студзеня 1974
дэпутат кнэсета[d]
21 студзеня 1974 — 13 чэрвеня 1977
дэпутат кнэсета[d]
13 чэрвеня 1977 — 20 ліпеня 1981
дэпутат кнэсета[d]
20 ліпеня 1981 — 13 жніўня 1984

Нараджэнне 16 жніўня 1913(1913-08-16)[1][2][…]
Смерць 9 сакавіка 1992(1992-03-09)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Zeev Dov[d][6]
Маці Hassia Biegun[d][6]
Жонка Aliza Begin[d]
Дзеці Benny Begin[d]
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Андэрса
Званне капрал
Бітвы
Узнагароды
Нобелеўская прэмія міру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Менахем Бегін (іўрыт מְנַחֵם בֵּגִין), па нараджэнні Мечыслаў Бягун (ідыш מיעקשיסלאוו בעגון‎, польск.: Mieczysław Biegun, руск.: Мечислав Бегун; у дакументах 1931—1937, у т.л. пашпарце — польск.: Menachem Begin; 16 жніўня 1913(1913-08-16)[1][2][…], Брэст, Расійская імперыя9 сакавіка 1992(1992-03-09)[2][3][…], Тэль-Авіў[4]) — палітычны дзеяч Ізраіля, сёмы прэм'ер-міністр Ізраіля (чэрвень 1977—1983), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978, разам з Анварам Садатам). У 1940-х гадах кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі Іргун.

Нарадзіўся у сям’і сакратара Брэст-літоўскай яўрэйскай грамады Вольфа Бягуна (Зееў Доў) і Хасі Бегун (на нараджэнні Косаўскай). Па маці ён паходзіў з выбітных рабінаў. Яго бацька, гандляр лесам, быў грамадскім дзеячам, Бацка быў адным з першых у горадзе, хто далучыліся да сіянізму, прыхільнікам Тэадора Герцля. Акушэркай пры яго родах была бабуля Арыэля Шарона[7]. Мечыслаў быў малодшым з трох дзяцей. Скончыў Брэсцкую яўрэйскую рэлігійную школу, затым дзяржаўную гімназію (1931) і паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, які і скончыў у 1935 са ступенню магістра права.

Будучы патомным сіяністам, М. Бягун з 10-гадовага ўзросту быў сябрам дзіцячай (скаўцкай) сіянісцкай арганізацыі «Хашамер-Хацаір». У 16 гадоў ён далучыўся да «рэвізіянісцкага сіянізму», захоплены выступамі яго заснавальніка Зеева Жабацінскага[uk]. Бягун уступіў у моладзевую арганізацыю рэвізіяністаў «Бейтар[ru]»: «у Бэйтары мяне скарыў інтэгральны сіянізм, Краіна Ізраілю, габрэйская дзяржава неўзабаве, у нашы дні» — пісаў ён пасля. Ён хутка зрабіў кар’еру, стаўшы спачатку кіраўніком бярэсцейскага аддзялення, адным з 9 вышэйшых афіцэраў, у 1931 годзе быў абраны членам кіраўніцтва «Бейтар» у Польшчы, у 1936 прызначаны кіраўніком «Бейтар» у Чэхаславакіі, а затым, у сакавіку 1939 года, Жабацінскі прызначыў яго агульным кіраўніком «камендантам». «Гэты хлопец далёка пойдзе» — сказаў пра яго Жабацінскі. У 30-я ен афіцыйна змяніў прозвішча на Бегін. М. Бегін выступаў з крайніх пазіцый супраць самога Жабацінскага, але пры гэтым ён заўсёды лічыў сваім настаўнікам.

У 1939 годзе Бегін быў асуджаны на 6 тыдняў турмы за арганізацыю дэманстрацыі пратэсту перад пасольствам Вялікабрытаніі[8]. Стаўшы кіраўніком «Бейтара», Бегун адразу пачаў фармаваць ячэйкі баявой арганізацыі «Эцэль[pl]» (Іргун) і адначасова спрабаваў арганізаваць масавыя выезды польскіх габрэяў у Палестыну. З нападам Германіі на Польшчу Бегін прапанаваў польскаму ўраду сфарміраваць частку з бейтараўцаў, але атрымаў адмову.

Пры набліжэнні немцаў да Варшавы Бегін збег у Вільню. У 1941 годзе ўся яго сям’я забіта немцамі. 20 верасня 1940 года ў Вільні Бегін быў арыштаваны НКУС і зняволены ў Лукішскую турму. Пазней ён апісаў свой турэмны досвед і ход следства. Яго вінавацілі ў тым, што ён «агент брытанскага імперыялізму» і пагражалі 58-м артыкулам КК РСФСР, але прыгаварылі да васьмі гадоў зняволення як сацыяльна-небяспечнага элемента або «СОЭ». 1 чэрвеня 1941 года яго этапавалі ў лагер на станцыі Кожва Паўночна-Пячорскага ІТЛ у Комі АССР. Праз дзесяцігоддзе Бегін апісаў свае разважанні і ўспаміны аб допытах і жыцці ў лагеры ва ўспамінах «У белыя ночы»[9].

У 1941 годзе БегІн быў вызвалены з лагера на Пячоры і як польскі падданы, уступіў у армію Андэрса, у складзе якой неўзабаве ў маі 1942 года апынуўся ў Палесціне. У 1943 годзе ён атрымаў афіцыйнае звальненне з шэрагаў андэрсаўцаў[10], пакінуў войска і поўнасцю прысвяціў сябе барацьбе за стварэнне яўрэйскай дзяржавы.

Палітычная дзейнасць у Ізраілі

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1943 года Бегін стаў кіраўніком падпольнай арганізацыі «Іргун». У гэтай якасці ён абвясціў паўстанне супраць англійскага мандата, пачаўшы напады і тэрарыстычныя акцыі[en] супраць англійскіх войск, улад і ўстаноў. З іх найбольш вядомы — выбух англійскай штаб-кватэры ў іерусалімскім гатэлі «Цар Давід» 26 ліпеня 1946 года, калі быў забіты 91 чалавек (41 палестынец, 28 брытанцаў, 17 яўрэяў, 2 армяне, расіянін, грэк і егіпцянін). 27 красавіка 1947 года па яго загадзе, у адказ на пакаранне смерцю членаў «Іргун», тэрарысты павесілі двух выкрадзеных брытанскіх салдат, што выклікала антысеміцкія беспарадкі ў Вялікабрытаніі. Радыкальная пазіцыя Бегіна прывяла яго да канфлікту з большасцю лідараў сіянісцкага руху. Ён абвінавачваецца ў масавым забойстве палестынскага насельніцтва ў Дэйр-Ясіне 9-11 красавіка 1948 года, дзе было забіта ад 107 да 120 палестынцаў. Вестка пра гэтае забойства стала адной з прычын масавага зыходу палестынцаў (прыкладна 750 000 бежанцаў) са спрэчных тэрыторый. У гэты перыяд Бегін быў самым вышуківаным чалавекам у Палестыне, жыў пад некалькімі выдуманымі імёнамі, часта адрошчваў бараду. Англічане прызначылі за яго галаву ўзнагароду ў 10 тыс. фунтаў (30 тыс. долараў).

Пасля, у адным з інтэрв’ю на заўвагу, што ён, як і Ясір Арафат, з’яўляецца тэрарыстам, Бегін адказаў: «Я тэрарыст, а ён — бандыт!».

У 1944 і 1948 гадах (гл. справу «Альталены») двойчы ўзнікалі сітуацыі, калі «Іргун» была на мяжы ўзброеных сутыкненняў з Хаганай (падпольная ўзброеная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася кіраўніцтву Сіянісцкай федэрацыі); абодва разы толькі прамая забарона Бегіна на акцыі супраць габрэяў выратаваў сіяністаў ад міжусобнай вайны.

М. Бегін быў актыўным удзельнікам Вайны за незалежнасць Ізраіля.

У 1948 годзе, пасля стварэння Дзяржавы Ізраіль, «Іргун» самараспусціўся і ўліўся ў Армію абароны Ізраіля. На аснове «Іргуна» М. Бегін стварыў партыю «Херут» («Свабода») і, у якасці яе кіраўніка, стаў лідарам правай апазіцыі ў Кнэсеце. На выбарах у Кнэсет 1-га склікання 25 студзеня 1949 года «Херут» атрымаў 11,5 % галасоў.

Па сваёй праграме «Херут» працягвала традыцыі рэвізіянізму, спалучаючы прыхільнасць ідэі Эрэц-Ісраэль (афіцыйны гімн партыі, — на вершы Зеэва Жабацінскага, — уключаў словы «Два берагі ў Іярдана — і абодва нашы!») з праваліберальнай эканамічнай праграмай, выступаючы лідарам апазіцыі да сацыялістаў.

У 1952 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны з ФРГ і падпісаны пагадненні аб рэпарацый (выплаце ўрадам Германіі грашовай кампенсацыі яўрэям, якія пацярпелі ў Другой сусветнай вайне). «Херут» актыўна выступіла супраць «прабачэння ворагу», і Бегін узначаліў масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі пратэсту і нават быў адным з арганізатараў няўдалага замаху на канцлера К. Адэнаўэра [11]. Выступаў рэзка супраць вывада ізраільскіх войскаў з Сінайскай паўвыспы пасля ўдалай вайны 1956 года. З гэтага моманту пачаўся няўхільны рост папулярнасці «Херута», і на выбарах 1961 года прадстаўніцтва партыі павялічылася да 17 мандатаў[12].

Напярэдадні Шасцідзённай вайны 1967 года, калі сітуацыя патрабавала кансалідацыі ўсіх нацыянальных сіл, Бегін упершыню ўвайшоў ва ўрад (як міністр без партфеля), і заставаўся на пасадзе да 1970 года. Пасля стварэння ў 1973 годзе правага блока Лікуд узначаліў гэты блок і ў выніку яго перамогі на выбарах у 1977 годзе сфарміраваў першы ў Ізраілі правы (не сацыялістычны) урад[13].

У 1950-я гады ён быў адным з лідараў руху супраць рэпарацый з боку Германіі. Паводле слоў Эліезера Судзіта, суарганізатара няўдалага замаху на Конрада Адэнаўэра ў 1952 годзе, Бегін таксама быў уцягнуты ў гэтую змову. Смерць канцлера Германіі мела на мэце сарваць перамовы па пагадненні аб кампенсацыі за Халакост. Пасля Суэцкай кампаніі ў 1956 годзе ён выступіў супраць вываду Ізраіля з Сінайскага паўвострава. У 1965 годзе Херут і Ліберальная партыя аб’ядналіся, каб стварыць партыю Гахал пад кіраўніцтвам Бегіна. Падчас Шасцідзённай вайны ў чэрвені 1967 года Гахал далучыўся да ўрада нацыянальнага адзінства, у той час як Бегін спачатку ўвайшоў ва ўрад у якасці міністра без партфеля, пасаду, якую ён займаў да жніўня 1970 года[14].

Прэм’ер-міністр

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці Прэм’ер-міністра правёў рашучую праграму лібералізацыі эканомікі (так званы «кастрычніцкі эканамічны пераварот» 1977 г.); акрамя таго актыўна праводзіў у жыццё праграму скарачэння сацыяльнага разрыву паміж ашкеназамі і сефардамі, распрацаваўшы для ўздыму жыццёвага і культурнага ўзроўню ўсходніх яўрэяў шырокамаштабную праграму. «Эканамічны пераварот» Бегіна апынуўся акцыяй больш чым спрэчнай, бо занадта імклівае раздзяржаўленне эканомікі прывяло да страты кантролю над ёй, інфляцыі (1980 г. — 130 %), што вымусіла Бегіна часткова адступіць ад праграмы. Аднак перавыбранне Бегіна ў 1981 годзе сведчыць, што ў цэлым ізраільскае грамадства было задаволена яго палітыкай. У галіне знешняй палітыкі Бегін выступаў за захаванне прысутнасці Ізраіля на спрэчных тэрыторыях (Іўдэя і Самарыя), але ў той жа час за мірнае ўрэгуляванне з Егіптам шляхам вяртання яму Сінайскага паўвострава.

Неўзабаве пасля прыходу да ўлады ён стаў ініцыятарам перамоваў з прэзідэнтам Егіпта Анварам Садатам, якія завяршыліся падпісаннем у верасні 1978 года ізраільска-егіпецкай мірнай дамовы ў Кэмп-Дэвідзе[15] (паўнафарматная мірная дамова была падпісаная на лужку перад Белым домам 26 сакавіка 1979). За гэта Бегін, нараўне з Садатам, атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Знішчэнне іракскага ядровага рэактара

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 1981 года па загадзе Бегіна ізраільская авіяцыя знішчыла іракскі атамны рэактар у Асераку каля Багдада, пазбавіўшы такім чынам Садама Хусэйна магчымасці атрымаць атамную бомбу. Неўзабаве пасля гэтага ўрад і Бегін выклалі тое, што стала вядома як дактрына Бегіна: «Мы ні ў якім разе не дазволім ворагу распрацоўваць зброю масавай паразы супраць народа Ізраілю». Шматлікія замежныя ўрады, у тым ліку Злучаныя Штаты, асудзілі аперацыю, а Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю 487, асуджаючы яе. Ізраільская левая апазіцыя начале з Шымонам Перасам таксама крытыкавала гэта ў той час, але галоўным чынам таму, што яна была прымеркавана да ўнутраных выбараў толькі праз тры тыдні, калі Лікуд быў пераабраны[16].

Апошнія гады жыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Бегін лічыў, што мір з Егіптам развязвае Ізраілю рукі для поўнага знішчэння Арганізацыі вызвалення Палестыны, і з гэтай мэтай ён пачаў у 1982 годзе ўварванне ў Ліван (аперацыя «Свет для Галілеі»). Аднак вялікія страты ў Ліване, раскол у грамадстве ў адносінах да ліванскай вайны на фоне справаздачы «Камісіі Кахана» і смерць жонкі прывялі да нервовага зрыву і дэпрэсіі, вынікам якіх з’явілася яго адстаўка 15 верасня 1983 года.

Апошнія гады пражыў, адышоўшы ад усялякай публічнай дзейнасці, у Іерусаліме і Тэль-Авіве, дзе і памёр. Пахаваны на Алейнай гары ў Іерусаліме, побач з пакаранымі англічанамі чальцамі «Іргун». Яго пахаванне, якое не насіла афіцыйнага характару, тым не менш сабрала тысячы людзей[17]

Прыватнае жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас адной з сіянісцкіх сустрэч як старшыня Betar Бегін пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Алізай Арнольд, дачкой яго гаспадара.

Пара ўзяла шлюб 29 мая 1939 года. У іх было трое дзяцей: Беньямін[en], Лія і Хасія[18].

Бегін быў адданы яўрэйскай рэлігійнай традыцыі і лічыў сябе рэлігійным яўрэем[19].

Ен аўтар артыкулаў і трох кніг мемуарнага характару:

  • «Паўстанне» (аб падпольнай барацьбе «Іргун», 1950, рускі пераклад Т.-А., 1976);
  • «У белыя ночы» (1953, пра савецкую турму і лагеры; рускі пераклад Т.-А. 1978, Іер.-М., 1991; М., 1993)
  • «У падполлі: сачыненні і дакументы» (4 тт., 1959-61).

Кніга «У белыя ночы», скончаная за месяц да смерці Сталіна, завяршаецца цікавым прадказаннем лёсу, які чакае СССР пасля смерці дыктатара: Бегін абвяргае як меркаванне, што СССР разваліцца, так і меркаванне, што ўсё застанецца па-ранейшаму, але мяркуе, што барацьба паміж цэнтрабежнымі імкненнямі меньшасцяў, як і паміж пераемнікамі Сталіна, з часам могуць прывесці да ўнутраных пераўтварэнняў у савецкай краіне.

У 2005 годзе ў Брэсце на вуліцы Куйбышава была адкрыта мемарыяльная дошка ў яго гонар. 31 кастрычніка 2013 года быў адкрыты помнік з памятным надпісам на беларускай, англійскай і іўрыце мове. Бюст устаноўлены недалёка ад дома, у якім некалі размяшчалася школа, дзе ён вучыўся. Над помнікам працавалі: лаўрэат Ленінскай прэміі СССР, старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і грамад архітэктар Леанід Левін, аўтар эскізных праектаў Алеся Гуршчанкава, галоўны архітэктар Брэста Алег Ляшук і архітэктар Канстанцін Селіханаў (Мінск).[20][21]

У Ізраілі ў гонар Бегіна названы вуліцы ў Тэль-Авіве: Рамат-ха-Шарон, Рамат-Гана і Седэрот[12]. Менахем Бегін — заходняя аб’язная дарога Іерусаліма. Мемарыяльны цэнтр Менахема Бегінатаксама знаходзіцца ў Іерусаліме.

У Польшчы ёсць мемарыяльная дошка ў вестыбюлі Auditorium Maximum Варшаўскага ўніверсітэта (2001 г.) і інфармацыя пра дошку MSI на фасадзе былога яўрэйскага студэнцкага дома, дзе Менахем Бегін жыў як студэнт юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта.[22]

У фільме «Рэйд на Энтэбе» (1976) рэжысёра Ірвіна Кершнера і Чарльзам Бронсанам у галоўнай ролі, Дэвід Апаташу сыграў Бегіна[16].

  1. а б חה"כ מנחם בגיןКнесет.
  2. а б в г Menachem Begin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Menachem Begin // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  4. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118508296 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. Lehmann-Haupt, Christopher (19 November 1984). "Books Of The Times". The New York Times..
  8. Бегин Менахем // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
  9. 18. ПЕРЕВОСПИТАНИЕ - Воспоминания о ГУЛАГе и их авторы (руск.). Праверана 29 кастрычніка 2025.
  10. Stefan Korboński: Żydzi w czasie okupacji. [dostęp 2009-01-16]. (pol.)..
  11. Zabić kanclerza RFN (польск.). wyborcza.pl (13 чэрвеня 2006). Праверана 29 кастрычніка 2025.
  12. Menachem Begin | Israeli Prime Minister, Nobel Peace Prize Winner | Britannica (англ.). www.britannica.com. Праверана 29 кастрычніка 2025.
  13. Зеэв Гейзель. ПОЛИТИЧЕСКИЕ СТРУКТУРЫ ГОСУДАРСТВА ИЗРАИЛЬ, III. Координаты политической дисперсии в Израиле. Архивировано из оригинала 20 марта 2012 года..
  14. Menachem Begin | Israeli Prime Minister, Nobel Peace Prize Winner | Britannica (англ.). www.britannica.com. Праверана 2 лістапада 2025.
  15. кэмпдэвідскія дамовы(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2011. Праверана 28 кастрычніка 2025.
  16. Perry, Dan. Israel and the Quest for Permanence. McFarland & Co Inc., 1999. p. 46..
  17. [MENACHEM BEGIN IS LAID TO REST IN SIMPLE MOUNT OF OLIVES CEREMONY - Jewish Telegraphic Agency | HighBeam Research. web.archive.org (18 мая 2013). Дата обращения: 1 июня 2023. Архивировано из оригинала 18 мая 2013 года. ].
  18. Lehr Wagner, Heather: Anwar Sadat and Menachem Begin: negotiating peace in the Middle East.
  19. Avi Shilon. Menachem Begin's Attitude toward the Jewish Religion : [арх. 30 июня 2023] // Middle East Journal. — 2016. — Т. 70, № 2. — С. 249—274. — JSTOR 26427401.
  20. У Брэсце адкрылі помнік прэм’еру Ізраіля Бегіну
  21. Торжественно открыт бюст Менахему Бегину на улице Куйбышева | Вечерний Брест (руск.) (31 кастрычніка 2013). Праверана 29 кастрычніка 2025.
  22. Tablica upamiętniająca Menachema Begina (ul. Krakowskie Przedmieście 26/28) - Zabytki kultury materialnej - Zabytki - Warszawa - Wirtualny Sztetl (польск.). sztetl.org.pl. Праверана 29 кастрычніка 2025.
  • Frank Gervasi, The Life and Times of Menahem Begin: rebel to statesman, Putnam, 1979
  • Daniel Gordis, Menachem Begin: The Battle for Israel’s Soul, Nextbook, 2014
  • Harry Hurwitz, Yisrael Medad, Peace in the Making, Gefen Publishing House, 2010
  • Ilan Peleg, Begin’s Foreign Policy, 1977—1983: Israel’s Move to the Right, Greenwood Press, 1987
  • Avi Shilon, Begin, 1913—1992, 2007
  • Eric Silver, Begin: The Haunted Prophet, Random House, 1984
  • Sasson Sofer, Begin: An Anatomy of Leadership, Basil Blackwell, 1988