Ніжні замак (Полацк)
Ніжні замак | |
---|---|
Ніжні замак, Стралецкі горад | |
55°29′16″ пн. ш. 28°45′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ніжні замак, спачатку Стралецкі горад або Стралецкая слабада — колішняе фартыфікацыйнае збудаванне, гістарычная мясцовасць у Полацку.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляў сабою земляны вал (цяпер вядомы як «вал Івана Грознага») даўжынёй 600 м, вышынёй 10 м, шырынёй асновы да 30 м, з рубленай сцяной на грэбені. Плошча — каля 6 га.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Умацаванне пабудавана загадам вялікага князя маскоўскага Івана IV пасля ўзяцця Полацка яго войскамі ў 1563 годзе ў ходзе Лівонскай вайны. Насыпалі вал цягам двух гадоў пад кіраўніцтвам баярына князя Пятра Шуйскага і ваявод Зайцава і Шчокіна. На планах XVI ст. фартыфікацыя мела 8 веж, у цэнтры стаяла вежа тыпу данжон. У XVII ст. вежы і рубленыя сцены замянілі простым тынам.
Умацаванне не мела вялікага абарончага значэння, бо пабудавана без уліку актыўнага развіцця ваеннай тэхнікі ў XVI—XVII ст. і толькі для жыцця стральцоў маскоўскага гарнізона пад камандаваннем князёў Шуйскага і братоў Сярэбраных, таму ўмацаванне называлася таксама Стралецкай слабадой.
Цалкам абарончую функцыю Ніжні замак страціў у пачатку XVIII ст. і стаў месцам жыхарства маргінальных пластоў насельніцтва Полацка[1].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Драўляныя канструкцыі замка не захаваліся. Вал замка захаваўся часткова — на працягу 400 м, у цэнтры праезд пазнейшага перыяду. Сваёй формай, зялёнымі насаджэннямі досыць арганічна ўпісваецца ў ландшафт горада. У 1960-я гады ўнутраныя схілы вала прыстасаваны пад трыбуны стадыёна «Спартак», які размяшчаўся на тэрыторыі самога замка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Верхні і Ніжні замкі Полацка
- Ніжні замак (Полацк) на сайце «Архіварта»