Вывежак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вывежак
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 158 м[1]
Даўжыня 0,5 км
Шырыня 0,21 км
Плошча 0,14 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,22 км
Басейн
Плошча вадазбору 0,16 км²
Выцякаюць рака Кудзінка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вывежак (Беларусь)
Вывежак
Вывежак
Вывежак (Віцебская вобласць)
Вывежак
Вывежак
Map

Вы́вежак — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аўсянка, за 25 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1,2 км на захад ад вёскі Загуззе.

Плошча паверхні возера 0,14 (0,1[2]) км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня каля 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1,22 км. Плошча вадазбору 0,16 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагі нізкія. Вакол возера пойма, на поўначы забалочаная. Возера слаба зарастае.

У паўночнай частцы выцякае рака Кудзінка і злучае возера Вывежак з возерам Мядзесна.

Гл. таскама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 500. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]