Выгарлат-Гутынскі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгарлат-Гутынскі хрыбет
укр. Вигорлат-Гутинський хребет
Краіны
Горная сістэмаУсходнія Карпаты 
Даўжыня125 км
Шырыня8-20 км
Найвышэйшая вяршыняБужора 
Вышыня1081 м 
Выгарлат-Гутынскі хрыбет (Украіна)
Выгарлат-Гутынскі хрыбет
Выгарлат-Гутынскі хрыбет (Карпаты)
Выгарлат-Гутынскі хрыбет
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выгарлат-Гутынскі хрыбет, Вулканічны хрыбет (укр.: Вигорлат-Гутинський хребет, Вулканічний хребет) — горны масіў Усходніх Карпат у Славакіі, Украіне і Румыніі. Знаходзіцца паміж Паланінскім хрыбтом і Закарпацкай нізінай. Параважаюць вышыні ад 600 да 1000 м, максімальная — 1081 м (г. Бужора).

У геалагічнай будове ўдзельнічаюць вулканічныя горныя пароды — андэзіты, андэзіта-базальты, дацыты і туфы пліяцэнавага ўзросту. Сумарная магутнасць эфузіўнай тоўшчы перавышае 1000 м. Характэрны кальдэры.

Рэльеф нізкагорна-ўвалісты, эразійна-дэнудацыйны. Адносныя перавышэнні дасягаюць 300—500 м. Паўночна-ўсходнія схілы крутыя, цяжкадаступныя, паўднёва-заходнія — больш спадзістыя, утвараюць сістэму адгор’яў. Вяршыні пераважна купалападобнай формы. Пашыраны эразійныя, асыпныя і селевыя працэсы.

Даліны прытокаў Цісы (Ужам, Латарыца, Баржава, Рыка) расчляняюць хрыбет на асобныя масівы — Макавіца, Сіняк, Вялікі Дзіл, Тупы і інш.

Да вышыні 450 м хрыбет укрыты пераважна дубовымі, дубова-грабавымі і дубова-букавымі лясамі, вышэй — букавымі. Перадгор’і большай часткай разараны, густа заселены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ковальчук І. П. Вигорлат-Гутинське вулканічне пасмо // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 1. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. (укр.)