Перайсці да зместу

Выклік (фільм, 2008)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВыклікM:
Defiance
Постар фільма
Жанр ваенны, драма
Рэжысёр Эдвард Цвік
Прадзюсар Эдвард Цвік
Пітэр Жан Бругэ
Сцэнарыст Клэйтан Фроман
Эдвард Цвік
У галоўных
ролях
Дэніел Крэйг
Леў Шрайбер
Джэймі Бел
Джодзі Мэй
Аператар Эдуарда Сера
Кампазітар Джэймс Ньютан Ховард
Кінакампанія Paramount Vantage
Працягласць 137 хвіл.
Бюджэт 32 млн $
Зборы 51 млн $
Краіна  ЗША
Мова англійская
руская
Год 2008
IMDb ID 1034303
Афіцыйны сайт (англ.)

«Выклік» або «Супраціўленне» (англ.: Defiance) — ваенная драма, знятая рэжысёрам Эдвардам Цвікам. Падзеі разгортваюцца падчас Другой сусветнай вайны. Фільм заснаваны на рэальных падзеях, апісаных у кнізе Нехамы Тэе «Выклік: партызаны Бельскія» («Defiance: The Bielski Partisans»).

Пасля ўварвання нямецкіх войскаў у Беларусь улетку 1941 года і масавых распраў над яўрэйскім насельніцтвам браты Бельскія стварылі ў Налібоцкай пушчы яўрэйскі партызанскі атрад, да якога далучыліся яшчэ больш тысячы яўрэяў.[1]

Старэйшы з братоў Туўя прыходзіць у дом калабарацыяністаў, якія забілі яго бацькоў, — начальніка паліцыі і двух яго сыноў — і асабіста расстрэльвае іх. Яўрэі, якія бягуць з гета, далучаюцца да братоў. Туўя становіцца камандзірам атрада.

Атрад фактычна ператвараецца ў сямейны лагер, і Зусь Бельскі, запалены жаданнем ваяваць з немцамі, уходзіць да савецкіх партызанаў разам з групай байцоў.

Атрад Бельскага жыве, але здабываць пражытак становіцца ўсё складаней, асабліва ўзімку. Людзі паміраюць ад голаду і хвароб.

Увесну лагер падвяргаецца нападу карнікаў, і атрад адыходзіць праз балота. У бітве з немцамі на дапамогу атраду прыходзіць група Зуся Бельскага, якая пакінула савецкіх партызан у сувязі з антысеміцкімі праследаваннямі намесніка камандзіра атрада Громава і нежаданнем камандзіра атрада Панчанка дапамагчы атраду Туўі.

Атрад Бельскага ваяваў і жыў да самага вызвалення Беларусі ўлетку 1944 года. Так было выратавана больш 1200 яўрэяў.

Беларускі кінакрытык Максім Жбанкоў, адзначаючы што кінастужка Цвіка не падобны на прасякнутыя ідэалогіяй савецкія і антысавецкія ўзоры, напісаў:[2]

«Выклік» — не гістарычная драма, не хронікі вайны, не агнявы баявік. І нават не псіхалагічны эцюд. Гэта прэзентацыя «новага Джэймса Бонда» ў незвычайным антуражы — на белым каню і з трайфейным «шмайсерам» на шыі. […] Фільм непапраўна просты. Ён задуманы і рэалізаваны як сентыментальны комікс. Няма болю і запалу. Няма чалавечых драм. Ёсць ролевая гульня на палях гісторыі. Джэймс Бонд з талмудам

Карэн Балард у Los Angeles Times адзначае, што «вобраз яўрэя, узноўлены Крэйгам у „Выкліку“ — не знаёмы заходняй публіцы і ашаламляльна адрозніваецца ад „яўрэйскіх характараў“, якія прадстаўляюцца дагэтуль у амерыканскім і еўрапейскім кінематографе, на тэлебачанні і ў іншых сродках масавай інфармацыі». Як піша Балард, раней вобраз яўрэя ў кіно асацыяваўся або з безабароннымі і бездапаможнымі ахвярамі Халакоста, або з Вудзі Аленам, якія стварылі камічная вобраз клапатлівага неўратычнага гараджаніна, непрыстасаванага да жыцця ў ЗША. Эдвард Цвік стварае вобраз героя антыфашысцкага супраціўлення, гатовага змагацца не толькі за самога сябе і сваіх блізкіх, але і за ўсіх яўрэяў.[3]

Бюджэт фільма склаў 32 млн $. З 31 снежня 2008 года ў абмежаваным пракаце і з 16 студзеня 2009 па 30 красавіка 2009 — у шырокім. У першыя выхадныя абмежаванага праката сабраў 123 513 $ (32 месца, 2 кінатэатры), шырокага — 8 911 827 $ (8 месца, 1789 кінатэатраў). Найбольшая колькасць паказаў у 1793 кінатэатрах адначасова. За час праката сабраў у свеце 51 074 698 $ (90 месца па выніках года), з іх 28 644 813 $ у ЗША (100 месца па выніках года) і 22 429 885 $ у астатнім свеце.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі