Перайсці да зместу

Вымна (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вы́мна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 148 м
Даўжыня 9,2 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 7,24 км²
Аб’ём 31,46 км³
Даўжыня берагавой лініі 22,6 км
Найбольшая глыбіня 7,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,19 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 106 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Вы́мна (Віцебская вобласць)
Вы́мна
Вы́мна
Map

Вы́мна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Вядома пад назвай Вымна спартыўнае. Возера размешчана ў 20 км на ўсход ад горада Гарадок у басейне ракі Лужаснянка.

Плошча паверхні — 7,24 км², даўжыня берагавой лініі 22,6 км. Берагавая лінія звілістая. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Найбольшая глыбіня 7,8 м, сярэдняя — 4,4 м, глыбіні да 2 м займаюць 14%, да 5 м — 51% плошчы возера. Дно плоскае, літараль вузкая, пясчаная. З глыбіні 1,5—2 м дно засланае гліністым глеем, з 5 метраў — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапратокавае. Злучана пратокамі з азёрамі Вослепна (Слепня) і Арлейка, выцякае рака Лужаснянка. У разводдзе Вымна ручаём злучаецца з возерам Захбейка.

На возеры размешчаны 7 астравоў агульнай плошчай 8,7 га.

Паблізу возера размешчаны вёскі Хабаты, Ходарава.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 313. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.