Захбейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захбейка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,4 м
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 0,28 км
Плошча 0,26 км²
Аб’ём 0,00109 км³
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Найбольшая глыбіня 8,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,06—0,09 ‰
Празрыстасць да 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 2,14 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Захбейка (Беларусь)
Захбейка
Захбейка
Захбейка (Віцебская вобласць)
Захбейка
Захбейка
Map

Захбе́йкавозера ў Беларусі ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лужаснянка за 25 км на паўночны ўсход ад Віцебска.

Плошча паверхні возера 0,26 км², даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,7 м, сярэдняя 4,2 м. Аб'ём вады 1,09 млн. м³. Плошча вадазбору 2,14 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, складзеныя з пяскоў. На поўначы і поўдні возера схілы катлавіны невыразныя. Бераг і тарфяністыя, вышынёй да 0,5 м, на паўночным усходзе пясчаныя. Літаральная зона вузкая, дно плоскае. Да глыбіні 2,5—3 м дно пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. На возеры ёсць востраў плошчай каля 0,4 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае, зарастае. У разводдзе ручаём злучаецца з возерам Вымна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, джгір і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)