Перайсці да зместу

Лужаснянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лужаснянка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 32 км ()
Басейн 700 км²
Расход вады 4,6 м³/с
Вадацёк
Выток Вымна
  Месцазнаходжанне на поўнач ад вёскі Хабаты
  Вышыня 148,6[1] м
  Каардынаты 55°25′37″ пн. ш. 30°17′44″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
  Месцазнаходжанне каля вёскі Лужасна
  Каардынаты 55°15′00″ пн. ш. 30°08′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна  Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Віцебскі раён, Гарадоцкі раён
physical
Лужаснянка
Лужаснянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Лужасня́нка, Лужасянка — рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Дзвіна.

Даўжыня Лужаснянкі 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.

На думку Вадзіма Жучкевіча, назва ракі Лужаснянка можа быць вытлумачана са славянскіх слоў луг або лужасна (ложасна) — улонне, дзіцячае месца[2]. Аднак, ні ГСБМ, ні гістарычныя корпусы НКРМ не даюць такога значэння для лужасна (ложасна). На думку Мартынава, ад праславянскага *logеsno паходзіць стараславянскае ложесно "матка, брушная поласць"[3].

На думку У. Тапарова, балцкі суфікс -sna у назвах верхнедняпроўскіх рэчак Нерэсна, Опісна.[4]

У літоўскім гідроніме Lūž-upis корань Lūž- А. Ванагасам звязваецца з lūžti "ламацца"[5]. Паводле К. Бугі, меркаваная адпачатная форма назвы сожскага прытоку ракі Лызы — *Lūžā[6].

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска.

Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у высокай плыні 5 м.

У басейне Лужаснянкі азёры Вымна, Сосна, Плаў, Прэнц, Вослепна, Арлейка, Пярвішчанскае, Цыганова, Рогава, Болецкае і іншыя.

  1. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 211.
  3. В. В. Мартынов. Праславянский язык и его место в западнобалтийском диалектном континууме. Минск : Наука и техника, 1988. С. 13.
  4. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198, 199.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 200.
  6. K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 530.