Вырачка звычайная
| Вырачка звычайная | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
|
Clinopodium vulgare L. | |||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Вы́рачка звычайная[1] (Clinopodium vulgare) — від кветкавых раслін з роду Вырачка (Clinopodium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Вырачка звычайная, богава крэселка[2], свентаяннік[3], тымянкі[4], вырачка, дзеравянка[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 30—60 см з прамым або ўзыходным чатырохгранным сцяблом. Лісце супраціўнае, апушанае, суцэльнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі двухгубыя, пурпуровага або фіялетавага колеру з адценнямі, у густых кальчаках, акружаных лінейнымі валасістымі прыкветкамі. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[5]. Святлолюбівыя расліны. Растуць у хмызняках, гаях, светлых і пераважна лісцевых лясах, уздоўж дарог, на лугах, палях, у садах і парках. Цвітуць у чэрвені—верасні.
Лекавая (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўная, фарбавальная і меданосная расліна[6].
Народныя назвы
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Беларусі вырачка звычайная вядома пад назвамі: богава крэсалка, светаяннік, тымянкі[6].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- 1 2 Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 507.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пахучка обыкновенная — Clinopodium vulgare: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Clinopodium vulgare L. (wild basil) // The PLANTS Database (англ.)
- Lamiaceae Clinopodium vulgare L. // Растения Беларуси — Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH(недаступная спасылка) (руск.)