Перайсці да зместу

Выхад армян з Нагорнага Карабаха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выхад армян з Нагорнага Карабаха
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата 2023
Дата пачатку 24 верасня 2023
Дата заканчэння 3 кастрычніка 2023

Выхад армян з Нагорнага Карабаха ў Арменію пачаўся 24 верасня[1][2] 2023 года. Ён закрануў частку рэгіёну, кантраляваную непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай (НКР), але разгляданую міжнароднай супольнасцю як частка тэрыторыі Азербайджана. Па даных армянскага боку, станам на 1 кастрычніка колькасць бежанцаў з НКР у Арменію склала 100 тысяч чалавек, а ў рэгіёне па даных НКР засталося не больш за некалькі сотняў чалавек[3], пры тым што па даных той жа НКР насельніцтва рэгіёну перад пачаткам выхаду складала 120 тысяч чалавек[4].

Выхаду армян папярэднічалі шматмесячная блакада Нагорнага Карабаха з боку Азербайджана, якая выклікала ў рэгіёне востры гуманітарны крызіс[5], і баявыя дзеянні, пачатыя Азербайджанам 19 верасня 2023 года[6]. 20 верасня ўлады НКР пагадзіліся на раззбраенне Арміі абароны НКР і на пачатак перамоваў[7]. 24 верасня першыя ўцекачы з рэгіёну пачалі накіроўвацца ў Арменію. 28 верасня 2023 года прэзідэнт НКР Самвел Шахраманян падпісаў указ аб спыненні існавання НКР з 1 студзеня 2024 года[8].

Армяне пакідалі Нагорны Карабах, паколькі асцерагаліся этнічных чыстак з боку Азербайджана[9][10]. У адрозненне ад перыяду блакады, азербайджанскія ўлады адносна свабодна выпускалі армян з рэгіёну; пры гэтым назіраліся адзінкавыя затрыманні кіраўніцтва НКР[11]. Хоць азербайджанскія ўлады заяўлялі аб планах мірнай рэінтэграцыі армян Нагорнага Карабаха ў Азербайджан[12], іх заявы не былі прынятыя сур’ёзна з-за аўтарытарнага характару Азербайджана і гісторыі рэпрэсій у дачыненні да армянскага насельніцтва[13][14][15]. Каля 100 этнічных армян адмовіліся з’язджаць і пагадзіліся атрымаць азербайджанскае грамадзянства[16].

Шэрагам міжнародных экспертаў масавы выхад армян з Карабаха быў апісаны як ваеннае злачынства або злачынства супраць чалавецтва[17]. У выніку падзей была фактычна знішчана адна з найстарэйшых хрысціянскіх супольнасцяў свету[18].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Дайте нам новую планету». Как идет эвакуация армян из Нагорного Карабаха (руск.). Русская служба Би-би-с] (25 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023.
  2. «Никто не будет за нас воевать» Армения потеряла Нагорный Карабах. Как она будет с этим жить? Репортаж «Медузы» из Еревана и приграничного Гориса (руск.). Meduza (27 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2023.
  3. Ереван: Число беженцев из Карабаха превысило 100 тысяч. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2023. Праверана 3 кастрычніка 2023.
  4. В Армении заявили о близости к завершению переселения жителей Карабаха (руск.). РБК (1 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2023.
  5. Azerbaijan: Ensure Civilians’ Rights in Nagorno Karabakh (англ.). Human Rights Watch (23 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2023. Праверана 30 верасня 2023.
  6. Ильхам Алиев: Азербайджан успешно завершил операцию в Нагорном Карабахе и восстановил свой суверенитет (руск.). Meduza (20 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023.
  7. Light, Felix; Osborn, Andrew (20 September 2023). "Azerbaijan halts Karabakh offensive after ceasefire deal with Armenian separatists". Reuters(англ.). Архівавана з арыгінала 20 September 2023. Праверана 29 September 2023.
  8. Глава Карабаха подписал указ о прекращении существования республики. РБК (28 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2023. Праверана 28 верасня 2023.
  9. «Люди боятся этнических чисток» Что ждет Армению и Азербайджан после падения Карабаха и как это отразится на России? (руск.). Lenta.ru (23 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2023.
  10. Новые армянские беженцы и "риск этнических чисток". Эксперты – о будущем Нагорного Карабаха под контролем Баку (руск.). Настоящее время (20 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2023.
  11. Кирилл Кривошеев (2023-09-28). "Роспуск Карабаха. Как он изменит Южный Кавказ". Фонд Карнеги. Архівавана з арыгінала 2023-10-03. Праверана 2023-09-30.
  12. Azerbaijan says it does not want exodus from Nagorno-Karabakh, urges Armenians to stay. Reuters (28 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 September 2023. Праверана 29 September 2023.
  13. Karabakh blockade reaches critical point as food supplies run low (англ.). www.intellinews.com (31 ліпеня 2023). — «With Azerbaijan now starving the 120,000 people it claims are its citizens, many observers now agree that the idea that Karabakh Armenians can live safely in Ilham Aliyev’s Azerbaijan is hardly credible. “The blockade renders irrelevant any talk of the civil integration of Karabakh Armenians,” wrote Laurence Broers, Caucasus programme director at Conciliation Resources. “It vindicates the worst fears of the Karabakh Armenian population vis-a-vis the Azerbaijani state… [and] will leave a new legacy of unforgiving distrust cancelling any hopes of reconstituting community relations,” Broers said.»  Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2023. Праверана 10 лютага 2024.
  14. "Nagorno-Karabakh: More than 40,000 refugees flee to Armenia". BBC News. 26 September 2023. Архівавана з арыгінала 27 September 2023. Праверана 29 September 2023.
  15. Seferian, Nareg (27 September 2023). "Azerbaijan's use of force in Nagorno-Karabakh risks undermining key international norms, signaling to dictators that might makes right". The Conversation(англ.). Архівавана з арыгінала 28 September 2023. Праверана 29 September 2023.
  16. Сергей Строкань. Азербайджан явился при полном параде (руск.). Коммерсантъ (8 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2023. Праверана 14 студзеня 2024.
  17. Deutsch, Anthony; van den Berg, Stephanie (29 September 2023). "Nagorno-Karabakh exodus amounts to a war crime, legal experts say". Reuters. Архівавана з арыгінала 30 September 2023. Праверана 29 September 2023.
  18. Joel VELDKAMP. One of the world’s oldest Christian communities has been destroyed (англ.). CSI. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2024. Праверана 16 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]