Закаўказзе

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Паўднёвы Каўказ)

Закаўказзе (Паўднёвы Каўказ) — частка Пярэдняй Азіі (якую палітычна адносяць і да Еўропы), мяжуе на поўначы з Расійскай Федэрацыяй (па галоўным хрыбце Вялікага Каўказа), на поўдні — з Турцыяй і Іранам, на захадзе абмываецца водамі Чорнага мора, на ўсходзе — Каспійскага. Плошча Закаўказзя -- 190 тыс. кв.км.

Геалагічная будова[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны палітычны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйная карта Каўказа

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Закаўказзе, як і ўвесь Каўказ, — важны геапалітычны рэгіён, які з глыбокай старажытнасці злучае краіны Усходу і Захаду і знаходзіўся на скрыжаванні гандлёвых шляхоў паміж Блізкім Усходам і Усходняй Еўропай, міграцыйных хваль, войскаў заваёўнікаў, якія імкнуліся авалодаць іншымі. Шырокія былі гандлёвыя і культурныя сувязі гэтых дзяржаў паміж сабой і з сумежнымі краінамі Еўропы і Усходу — Старажытнай Грэцыяй, Візантыяй, Рымам, Іранам, Індыяй, Кітаем і інш.

Тут у IX—VI стагоддзях да н. э. знаходзілася адна з найстаражытных дзяржаў свету — Урарту, якая ахоплівала ў перыяд сваёй магутнасці ўсё Армянскае нагор’е, а бліжэй да нашай эры — Калхідскае царства, Каўказская Албанія. Ад старажытных цывілізацый засталіся шэдэўры архітэктуры, выбітныя літаратурныя помнікі.

Наяўнасць урадлівых зямель, водных рэсурсаў і спрыяльнага мяккага клімату садзейнічала стварэнню развітой сельскай гаспадаркі — ірыгацыйнага земляробства, жывёлагадоўлі на выпасе. Гандаль прыводзіў да развіцця рамёстваў, будаўніцтва гарадоў, развіцця транспарту.

З іншага боку, багатыя землі ўвесь час прыцягвалі ўвагу моцных і ваяўнічых суседзяў — спачатку гэта была Рымская імперыя, затым — Візантыя, арабы. У XIII—XV стагоддзях — татара-манголы і Тамерлан. Затым Закаўказзе стала аб’ектам саперніцтва паміж Персіяй (Іранам) і Асманскай імперыяй (Турцыяй). Сярэднявечча было часам бясконцых войн, генацыду, рабагандлю, феадальных сварак і спусташальных паходаў чужаземных заваёўнікаў. Асабліва жорстка паўднёвыя суседзі абыходзіліся з хрысціянамі — грузінамі і армянамі. Крыху лягчэй было народам, якія прынялі іслам[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]