Вышэйшая школа адміністрацыі і бізнесу імя Эўгеніюша Квяткоўскага ў Гдыні
| Вышэйшая школа адміністрацыі і бізнесу імя Эўгеніюша Квяткоўскага ў Гдыні | |
|---|---|
| польск.: Wyższa Szkoła Administracji i Biznesu im. Eugeniusza Kwiatkowskiego w Gdyni | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Administracji i Biznesu im. Eugeniusza Kwiatkowskiego w Gdyni |
| Заснаваны | 1994 |
| Рэктар | Томаш Бялас |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Гдыня, Паморскае ваяводства, Польшча |
| Юрыдычны адрас |
вул. Келецкая 7, 81-303 Гдыня |
| Сайт | wsaib.pl |
Вышэйшая школа адміністрацыі і бізнесу імя Эўгеніюша Квяткоўскага ў Гдыні (польск.: Wyższa Szkoła Administracji i Biznesu im. Eugeniusza Kwiatkowskiego w Gdyni) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Гдыні.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня пачала сваю дзейнасць 15 чэрвеня 1994 года, занесена ў рэестр недзяржаўных ВНУ Польшчы пад нумарам 38.
З 9 жніўня 2000 года вучэльня мае права праводзіць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасці «Менеджмент і маркетынг», а 3 ліпеня 2003 года атрымала права на наданне вышэйшай адукацыі ў галіне адміністравання. У 2006 годзе вучэльня атрымала дазвол на наданне вышэйшай адукацыі першай ступені (бакалаўрыяту) у галіне фінансаў і бухгалтарскага ўліку, а ў 2009 годзе ў галіне лагістыкі, унутранай бяспекі і права. У 2011 годзе яна атрымала права праводзіць навучанне на ўзроўні магістратуры ў галіне адміністравання.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт права і адміністрацыі
- Факультэт кіравання
- Факультэт здароўя
- Фііял у Лембарку
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая школа адміністрацыі і бізнесу імя Эўгеніюша Квяткоўскага ў Гдыні- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286