Тэалагічны інстытут Гданьскай архідыяцэзіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэалагічны інстытут Гданьскай архідыяцэзіі
польск.: Instytut Teologiczny Archidecezji Gdańskiej
Арыгінальная назва польск.: Instytut Teologiczny Archidecezji Gdańskiej
Размяшчэнне Гдыня, Паморскае ваяводства, Польшча
Юрыдычны адрас вул. Арміі Краёвай 46,
81-365 Гдыня, Польшча
Сайт itag.gda.pl

Тэалагічны інстытут Гданьскай архідыяцэзіі (польск.: Instytut Teologiczny Archidecezji Gdańskiej) — польская вышэйшая навучальная ўстанова Гданьскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы, якая знаходзіцца ў Гдыні.

Заняткі, якія праводзіць інстытут, адбываюцца ў будынках парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Гдыні на вул. Арміі Краёвай 46. Знаходжанне ў цэнтры горада гарантуе студэнтам і слухачам зручную камунікацыю — да чыгуначнай станцыі "Гдыня-Галоўная" 5 хвілін пешшу. Лекцыі і практычныя заняткі праходзяць у двух будынках — будынку касцёла і ў катэхетычным доме, які зараз інстытут выкарыстоўвае сумесна з Вышэйшай школай сацыяльнай камунікацыі ў Гдыні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]