Гданьская духоўная семінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гданьская духоўная семінарыя
польск.: Gdańskie Seminarium Duchowne
Арыгінальная назва польск.: Gdańskie Seminarium Duchowne
Заснаваны 1957
Тып семінарыя
Размяшчэнне Гданьск, Паморскае ваяводства, Польшча
Юрыдычны адрас вул. Эдмунда Навіцкага 3,
80-330 Гданьск, Польшча
Сайт gsd.gda.pl

Гданьская духоўная семінарыя (польск.: Gdańskie Seminarium Duchowne) — польская рэлігійная навучальная ўстанова Рымска-Каталіцкай Царквы са спецыялізацыяй у сферы тэалогіі, якая знаходзіцца ў Гданьску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Біскупская семінарыя была заснавана 27 кастрычніка 1957 года біскупам гданьскім Эдмундам Навіцкім. 4 студзеня 1958 года семінарыя была ўрачыста асвечана Прымасам Польшчы Стэфанам Вышынскім. У 1992 годзе з нагоды рэарганізацыі польскай касцёльнай структуры і ўзвядзення Гданьскай дыяцэзіі ў ранг мітраполіі назва была зменена з Біскупскай семінарыі на Гданьскую духоўную семінарыю. Пасля 41 года існавання ў 1998 годзе кіраванне семінарыяй было перададзена дыяцэзіяльным святарам (да гэтага часу яна знаходзілася ў падпарадкаванні Кангрэгацыі святароў-місіянераў Святога Вінцэнта дэ Поля), а будынкі былі грунтоўна адрамантаваны і мадэрнізаваны. Падчас свайго знаходжання ў Гданьску ў чэрвені 1987 года і чэрвені 1999 года Ян Павел ІІ жыў на тэрыторыі семінарыі ў спецыяльна падрыхтаванай кватэры. З красавіка 2004 года семінарыя ўваходзіць у склад тэалагічнага факультэта Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]