Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску
Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску (WSTiH) | |
---|---|
польск.: Wyższa Szkoła Turystyki i Hotelarstwa w Gdańsku | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Wyższa Szkoła Turystyki i Hotelarstwa w Gdańsku |
Міжнародная назва | англ.: Academy of Tourism and Hotel Management in Gdańsk |
Заснаваны | 1996 |
Тып | спецыялізаваная ВНУ |
Рэктар | Уладзімір Эрдман |
Прэзідэнт | Ян Захарэвіч |
Размяшчэнне | Гданьск |
Юрыдычны адрас |
вул. Мішэўскага 12/13, 80-239 г. Гданьск, Польшча |
Сайт | wstih.pl |
![]() |
Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску (польск.: Wyższa Szkoła Turystyki i Hotelarstwa w Gdańsku) — польская прыватная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Гданьску.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Вышэйшая навучальная ўстанова заснавана ў Гданьску ў 1996 годзе таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Вучэльня». У Рэестр недзяржаўных ВНУ, які вядзецца Міністрам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, яна была ўнесена пад нумарам 88.
Вучэбны трохпавярховы корпус ВНУ размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Гданьска ў раёне Ужэшч, мясцовасць Верхні Ужэшч, што дазваляе лёгка і хутка дабрацца да вучэльні аўтобусам, трамваем і гарадской чыгункай з любой часткі Труймяста. Іншагароднім студэнтам для пражывання прапануецца інтэрнат з пакоямі на дзве асобы, які знаходзіцца ў Гдыні.
17 чэрвеня 2004 года Дзяржаўная акрэдытацыйная камісія станоўча ацаніла якасць навучання на кірунку «Турызм і рэкрэацыя», які з'яўляееца асноўным як для факультэта турызму, рэкрэацыі і аховы здароўя, так і для ўсёй вучэльні. Пастановай Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы ад 22 верасня 2010 года вучэльня атрымала падаўжэнне тэрміну дазволу на дзейнасць у якасці вышэйшай навучальнай установы на нявызначаны тэрмін. 24 мая 2019 года Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы зацвердзіла Вышэйшую школу турызму і гатэльнай справы ў Гданьску ў якасці навучальнай установы, якая мае права прыёму замежных грамадзян для пачатку або працягу навучання.
Навучанне ў вышэйшай школе праводзіцца на польскай, рускай і ўкраінскай мовах. Да вывучэння таксама прапануюцца дадаткова англійская, нямецкая, іспанская і нарвежская мовы.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышэйшая школа турызму і гатэльнай справы ў Гданьску
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы