Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій
Выгляд
| Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій | |
|---|---|
| Polsko-Japońska Akademia Technik Komputerowych | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | Polsko-Japońska Akademia Technik Komputerowych |
| Міжнародная назва | Polish-Japanese Academy of Information Technology |
| Заснаваны | 1994 |
| Рэктар | Ежы Навацкі[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Варшава |
| Сайт | pja.edu.pl |
Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве і рэгіянальнымі адукацыйнымі пляцоўкамі ў Гданьску і Бытаме.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа была заснавана ў 1994 годзе і да 2014 года называлася Польска-японскай вышэйшай школай камп’ютарных тэхналогій.
У адпаведнасці з сусветным рэйтынгам ВНУ Webometrics 2021 года, установа займае 68-е месца ў Польшчы, а ў свеце — 4199-е месца сярод усіх тыпаў ВНУ. У рэйтынгу адукацыйнага фонду «Перспектывы» займае 1-е месца сярод недзяржаўных тэхнічных ВНУ ў Польшчы і 4-е месца сярод усіх недзяржаўных ВНУ Польшчы.
Напрамкі навучання
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура інтэр’еру
- Графіка
- Інфарматыка
- Культуразнаўства
- Кіраванне інфармацыяй
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Польска-японская акадэмія камп’ютарных тэхналогій- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы