Вэнс Джой
Вэнс Джой Vance Joy | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 снежня 1987 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар-выканаўца |
Гады актыўнасці | 2013 — наш час |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | укулеле[d], гітара і вакал[d] |
Жанры | інды-поп і Інды-фолк |
Лэйблы | Liberation, Infectious, F-Stop, Atlantic |
vancejoy.com | |
![]() |
Джэймс Габрыэль Кія (англ.: James Gabriel Keogh; нар. 1 снежня 1987, Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія)[2][3], больш вядомы пад сцэнічным імем Вэнс Джой (Vance Joy) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі ARIA Music Awards у катэгорыі «лепшы музыкант»[4].
Біяграфія і кар'ера[правіць | правіць зыходнік]
Да пачатку сваёй музычнай кар'еры Вэнс быў шматспадзеўным іграком у аўстралійскі футбол. У 2008 і 2009 гадах ён гуляў за футбольны клуб Кобург (англ.: Coburg Football Club) у Віктарыянскай футбольнай лізе (англ.: Victorian Football League)[5] і выйграў узнагароду, як лепшы ігрок за першы год удзелу[6]. Музычную кар'еру пачаў у канцы 2000-х гадоў, сканчаючы ў той час юрыдычную адукацыю. Сваё сцэнічнае імя ён узяў ад персанажа рамана «Асалода» аўстралійскага пісьменніка Пітэра Кэры, каб больш аддзяліць сваё асабістае і прафесійнае жыццё[7].
21 студзеня 2013 года ён выпусціў свой дэбютны сінгл «From Afar», а 22 сакавіка 2013 года дэбютны міні-альбом God Loves You When You’re Dancing[8]. Сінгл «Riptide» з гэтага альбома быў прызнаны самым папулярным на аўстралійскім радыё Triple J у 2013 годзе[9], а таксама дасягнуў шостага месца ў хіт-парадзе ARIA і быў сертыфікаваны трайным плацінавым статусам Аўстралійскай асацыяцыяй гуказапісных кампаній[10][11]. Песня таксама стала плацінавай у Вялікабрытаніі[12], Швецыі[13], Канадзе[14] і ЗША[15].
Дэбютны студыйны альбом Вэнса Джоя пад назвай Dream Your Life Away быў выпушчаны 5 верасня 2014 года[16]. Гэты альбом стаў плацінавым у Аўстраліі[17], Канадзе[18] і ЗША[19]. Сінгл «Mess Is Mine» з гэтага альбома, выпушчаны ў ліпені 2014 года, таксама быў сертыфікаваны «плацінай» у ЗША[20] і Аўстраліі[17].
Другі альбом пад назвай «Nation Of Two» анансаваны з выхадам сінгла «Like Gold» 2 лістапада 2017 года. Яго рэліз прызначаны на люты 2018 года[21].
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Студыйныя альбомы
Назва | Падрабязнасці | Вышэйшая пазіцыя ў хіт-парадзе | Сертыфікацыі | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
AUS [22] |
BEL [23] |
CAN [24] |
IRE [25] |
NZ [26] |
SWE [27] |
SWI [28] |
UK [29] |
US [30] | |||
Dream Your Life Away | 1 | 94 | 2 | 26 | 40 | 13 | 23 | 20 | 17 |
Міні-альбомы
Назва | Падрабязнасці |
---|---|
God Loves You When You’re Dancing |
Сінглы
- «From Afar»
- «Riptide»
- «Mess Is Mine»
- «First Time»
- «Georgia»
- «Fire and the Flood»
- «Straight into Your Arms»
- «Lay It on Me»
- «Like Gold»
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Search | Warner/Chappell Music . www.warnerchappell.com. Праверана 5 верасня 2017.
- ↑ Vance Joy | Biography, Albums, Streaming Links | AllMusic . AllMusic. Праверана 5 верасня 2017.
- ↑ staff, Guardian. Aria awards 2015: list of winners(англ.) , The Guardian (26 лістапада 2015). Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Former Coburg player claims Hottest 100 - VFL - SportsTG (англ.). SportsTG. Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Vance Joy to be Coburg's number one ticket-holder - The Official Website of the Coburg Football Club(англ.) , The Official Website of the Coburg Football Club (18 красавіка 2015). Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Vance Joy - Biography | Billboard (англ.). www.billboard.com. Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ а б God Loves You When You're Dancing - EP by Vance Joy on Apple Music(нявызн.) (22 сакавіка 2013). Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Hottest 100 - 2013 | triple j (англ.). www.abc.net.au (10 верасня 2013). Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Steffen Hung. australian-charts.com - Discography Vance Joy . australian-charts.com. Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ http://www.aria.com.au/pages/aria-charts-accreditations-singles-2013.htm (англ.). www.aria.com.au. Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ http://www.bpi.co.uk/certified-awards.aspx(недаступная спасылка). www.bpi.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2013. Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ www.sverigetopplistan.se - Artikeldata . www.sverigetopplistan.se. Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Gold/Platinum - Music Canada(англ.) , Music Canada . Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Gold & Platinum - RIAA(англ.) , RIAA . Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ а б Альбом у Apple Music: Dream Your Life Away (Vance Joy)(нявызн.) (5 верасня 2014). Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ а б в Ryan, Gavin. ARIA Albums: The Weeknd Takes Top Spot On Australian Chart . Noise11 (5 верасня 2015). Праверана 18 November 2015.
- ↑ а б Canadian album certifications – Vance Joy – Dream Your Life Away . Music Canada.
- ↑ а б American digital certifications – Vance Joy – Dream Your Life Away . Recording Industry Association of America. If necessary, click Advanced, then click Format, then select ', then click SEARCH
- ↑ Gold & Platinum - RIAA(англ.) , RIAA . Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Vance Joy (руск.). www.facebook.com. Праверана 18 лістапада 2017.
- ↑ Discography Vance Joy . Australian Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
- ↑ Discografie Vance Joy . Belgium Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
- ↑ Canada, Billboard. Canadian Albums Chart 27 September 2014 . Billboard.
- ↑ IRMA, IRMA. CTop 100 Individual Artist Albums Week Ending 18th September 2014(недаступная спасылка). IRMA. Архівавана з першакрыніцы 15 November 2009.
- ↑ NZ Top 40 Albums 15 September 2014(недаступная спасылка). RMNZ. Архівавана з першакрыніцы 28 February 2012. Праверана 18 November 2015.
- ↑ Discographie Vance Joy . Swedish Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
- ↑ Discography Vance Joy . Swiss Charts Portal. Праверана 18 November 2015.
- ↑ Vance Joy > UK Charts . Officialcharts.com. Праверана 18 November 2015.
- ↑ Billboard 200 . Billboard (27 верасня 2014). Праверана 18 November 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Вэнс Джой на Вікісховішчы |
---|