Вяжышча (Бешанковіцкі раён)
Вёска
Вяжышча
|
Вяжы́шча[1] (трансліт.: Viažyšča, руск.: Вяжище, польск. гіст.: Wieziscze) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Соржыцкага сельсавета.
Вёска Вязішча (Wieziscze) пазначана на карце Станіслава Пахалавецкага 1579 года[2]. У XVII стагоддзі вядома як Вежышча ці Вяжышча. Была прыстанню на Дзвіне, прыпынкам паміж Полацкам і Віцебскам, выхадам па прытоках да Астроўна, Сянна, Лепеля, адкуль была перавалка тавару да Талачына і Друці, або адразу да Оршы і Дняпра. Да канца XVIII стагоддзя Вяжышча бала шляхецкай вёскай у Полацкім ваяводстве[3]. Пасля 1-га падзелу мяжа паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй праходзіла праз гэтую тэрыторыю[4].
Пасля падзелаў вёска ў Бешанковіцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні Расійскай імперыі. Маёнтак Вяжышча належаў Скіўскім[5]. У вёсцы была праваслаўная прыходская царква Перамянення Гасподняга Полацкай епархіі[6].
У міжваенны перыяд вёска ў складзе Савецкай Расіі, з 1924 года — у складзе БССР.
Да 9 ліпеня 1965 года ў складзе Астровенскага сельсавета[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Мапа Полацкага княства С. Пахалавецкага 1579 г..
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т.2, Mińsk 2013, s. 84.
- ↑ Wiażyszcze, powiat lepelski, [w:] Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. XIII: Warmbrun – Worowo, Warszawa 1893, s. 277.
- ↑ Wiażyszcze, powiat lepelski, [w:] Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. XIII: Warmbrun – Worowo, Warszawa 1893, s. 277.
- ↑ Вяжышча.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх