Соржыцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Соржыцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Соржыца
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
9 ліпеня 1965
Дата скасавання 20 мая 1960
Насельніцтва (2009) 1 122
Плошча 165 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Со́ржыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Соржыца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сініцкага і Стрэлішчанскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астровенскага сельсавета[2].

9 ліпеня 1965 года ўтвораны зноў у складзе 27 населеных пунктаў (Асінаўка, Белле, Берашэўцы, Будзілава, Воўры, Вяжышча, Вялікія Паўлавічы, Гарадзец, Гняздзілава, Дашкава, Забелле, Задарожжа, Замошша, Засор’е, Засценкі, Ліхачы, Малыя Паўлавічы, Мартасы, Медзвядзі, Падакі, Равякі, Сіняны, Соржыца, Стрэлішча, Холм, Чарнагосце і Шчакатоўшчына), якія ўваходзілі ў склад Астровенскага сельсавета[3]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Асінаўка і Ліхачы[4], 24 лістапада 2009 года — вёска Стрэлішча[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1122 чалавекі[6], з іх 95,1 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. (руск.) 
  5. Решение Бешенковичского районного Совета депутатов от 24 ноября 2009 г. № 132 Об упразднении сельского населенного пункта Стрелище Бешенковичского района
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]