Вязням Бабруйскага гета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Вязням Бабруйскага гета
53°07′39″ пн. ш. 29°11′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Максім Міхайлавіч Пятруль
Архітэктар Галіна Леанідаўна Левіна
Дата пабудовы 2008 год
Map

«Вязням Бабруйскага гета» — мемарыяльны знак у Бабруйску, размешчаны на месцы былога гета, каля прахадной завода трактарных дэталяў і агрэгатаў па вуліцы Бахарава, 235. Адкрыты 19 кастрычніка 2008 года. Аўтары праекта — архітэктар Галіна Левіна і скульптар Максім Пятруль.

Горад у даваенны час меў пераважна яўрэйскае насельніцтва. У жніўні 1941 г. для жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ў граніцах вуліц Новашашэйнай, Затуранскай (цяпер вул. Платона Галавача) і Бабровай было створана гета. 6-7 лістапада 1941 г. вязні бабруйскага гета былі расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля вёскі Каменка. Усяго за гады акупацыі ў Бабруйску і яго наваколлях гітлераўцамі было знішчана звыш 40 тысяч яўрэяў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны знак увасабляе разбураны горад і ў той жа час дрэва жыцця. На правым баку знака — словы: «1941. Вязням бабруйскага гета. Ліпень-лістапад. Яны любілі жыццё». На левым баку: «Няхай будуць іх душы ўплецены ў вечны вузел жыцця».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]